Адказаць на каментар

Палітвязень Яўген Васьковіч, які напрыканцы мінулага года быў пераведзены з турмы ў калонію №15 Магілёва, атрымаў першае за чатыры гады зняволення спатканне з маці.

Маці зняволенага Рушання Васьковіч паехала на суткавае спатканне адна, паведамляе ПЦ “Вясна”.

− Бабулі Яўгена, Зоі Іванаўне, ужо цяжка выпраўляцца ў такую дарогу, таму я паехала адна, − расказала Рушання Васьковіч. − Нас пасялілі ў асобным пакойчыку, быў час пра ўсё паразмаўляць. Вельмі добрыя там былі ўмовы. Бабуля перадала яму хатнія блінцы, якія Жэня так моцна любіць, агулам я прывезла яму шмат ежы. Але, на жаль, за суткі ён усё з'есці не змог, бо адвык ад тлустай і сытнай ежы, а з сабой узяць рэшту яму было нельга. Канешне, сын выглядае схуднелым, але ён ніколі і не быў "вялікім". Кілаграм пяць ці нават больш скінуў.

Яўген Васьковіч ў калоніі старанна выконвае сваю працу і спадзяецца на датэрміновае вызваленне.

Кажа, што ўжо лепей у яго пачало атрымлівацца шыць целагрэйкі. Канешне, на тое, што яго адпусцяць да выбараў, мы і не спадзяемся. Шмат чытае, калі ёсць вольны час, па магчымасці адказвае на лісты. Жэня вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку, усіх абдымае! Кажа, як толькі вернецца дахаты, усіх сяброў збярэ і накрые для іх стол, − дадае Рушання Васьковіч.

Нагадаем, падтрымаць палітвязня можна, даслаўшы ліст альбо паштоўку на адрас:

212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК-15

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку