Адказаць на каментар

11 лютага старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч наведалі палітзняволенага Юрыя Рубцова ў папраўчай установе адкрытага тыпу (на “хіміі”), ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Падчас сустрэчы Юры Рубцоў распавёў праваабаронцам пра апошнія падзеі, у тым ліку і пра канфлікт, што адбыўся ў яго з начальнікам калоніі. Па гэтым факце Следчы камітэт праводзіў праверку і хацеў узяць з Юрыя Рубцова тлумачэнні. Але ён адмовіўся тлумачыць хоць што-небудзь адносна заявы, што паступіла ад начальніка калоніі. Крымінальная справа пакуль што не ўзбуджаная.

Юры Рубцоў распавёў, што адчувае сябе больш-менш нармальна і не збіраецца змяняць сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён лічыць, што асуджаны незаконна, а прысуд у дачыненні да яго палітычна матываваны. На ягоную думку, яго пакаралі дзеля таго, каб аказаць ціск і ізаляваць ад грамадства.

Праваабаронцы вельмі занепакоеныя апошнімі падзеямі вакол палітычнага зняволенага. Яны не выключаюць узбуджэння новай крымінальнай справы супраць Юрыя Рубцова як быццам бы за абразу начальніка калоніі ці за ўхіленне ад адбыцця пакарання.


ПЦ “Вясна” нагадвае, што Юры Рубцоў быў асуджаны 6 кастрычніка 2014 года да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па абвінавачанні ў знявазе суддзі суда Савецкага раёна г.Мінска Кірыла Палулеха. Падчас утрымання ў зняволенні, адстойваючы свае правы, ён галадаў 10 дзён. Палітвязень адмаўляецца працаваць за жабрацкі заробак, які яму прапаноўваюць за працу на “хіміі”.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку