Адказаць на каментар

Нядаўні беларускі палітвязень Васіль Парфянкоў, які зараз бароніць незалежнасць Украіны са зброяй у руках, узгадвае, як напрыканцы 2004 году піў гарбату з Пятром Парашэнкам і як быў асуджаны да 3 гадоў зняволення ўкраінскім судом за супраціў міліцыі.

З Украінай у Васіля Парфянкова доўгія і асаблівыя стасункі. У 2004-м ён адзін з першых беларусаў прыехаў на Майдан і узняў там бел-чырвона-белы сцяг. Ён з некалькімі беларусамі стаяў у пікетах, ахоўваў намёты пратэстоўцаў, бараніў людзей ад правакацый “цітушак” Партыі рэгіёнаў.

У прамежак паміж 2-м турам прэзідэнцкіх выбараў і трэцім турам (так званымі перавыбарамі) Васіль з паплечнікамі захапілі офіс ПР, які стаўся апірышчам для правакатараў і цітушак, якія тэрарызавалі насельнікаў намётавага мястэчка. Выбівалі “захопнікаў” з дапамогай украінскага спецназа “Альфа”. За супраціў міліцыі хлопцаў асудзілі на 3 гады зняволення (1 год скасавалі па амністыі). Ужо тады Васіль спазнаў вялікую хвалю салідарнасці з боку простых украінцаў. Адседжваў рэшту тэрміну Васіль у Беларусі.

Васіль Парфянкоў у гутарцы на відэа ўзгадвае сваё знаёмства з Пятром Парашэнкам, які тады быў ключавой фігурай у штабе кандыдата ў прэзідэнты Віктара Юшчанкі. Парашэнка пачаставаў беларусаў гарбатай з цукеркамі і падзякаваў за дапамогу украінскаму народу ў змаганні за праўду і справядлівасць.

Нагадаем, Васіль Парфянкоў быў удзельнікам Плошчы-2010, асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі, але ўжо ў жніўні 2011 быў памілаваны. Пазнейшае зняволенне Васіля Парфянкова ў калёніі ў Горках было звязанае з парушэннем прэвентыўнага нагляда, якое замацоўвалася за ім пасля вызвалення з турмы. Васіль выйшаў на свабоду напачатку снежня 2014 года. Праз некалькі дзён былы палітвязень з’ехаў ва Украіну. Цяпер ён ваюе за незалежную Украіну ў складзе добраахвотніцкага батальёна Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

Праз некаторы час выйдзе дакументальная кінастужка Вольгі Мікалайчык з галоўным героем Васілём Парфянковым, дзе актывіст больш разгорнута падзеліцца сваімі ўспамінамі і думкамі пра Курапаты, украінскі Майдан і беларускую Плошчу.

Паводле novychas.info
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку