Адказаць на каментар

У магілёўскай турме працягваюць трымаць палітвязня Мікалая Дзядка, які мог бы ўжо выйсці на волю, але атрымаў яшчэ год зняволення на дадатак да адбытых чатырох з паловай.

Радыё Свабода паразмаўляла з жонкай палітвязня Валерыяй Хоцінай, яка прысутнічала на судзе над мужам.

«Я ж была ў судзе і бачыла, што там адбывалася. Мяне асабліва здзівіла, што шмат людзей сядзела ў залі, таму я спытала, што гэта былі за людзі. Ён адказаў, што ў асноўным з адміністрацыі. Намеснік начальніка ды мясцовыя оперы. А вязні былі з гаспадарчага атраду, гэта ня тыя людзі, з якімі ён асабіста сядзеў, ён іх ня ведае. Гэта атрад, які самы паслухмяны, надзейны, дзе ўсе супрацоўнічаюць з адміністрацыяй».

«Ён пакуль у рэальнай ізаляцыі. У яго сапсавалася радыё, газеты даходзяць рэдка, меней стала лістоў. Магчыма, людзі сталі меней пісаць яму, бо спадзяваліся, што хутка вызваляць. Таму яго трэба лістамі падтрымаць», — кажа Валерыя Хоціна.

Падчас зняволення ў Мікалая Дзядка пагоршылася здароўе — яму дыягнаставалі хранічную хваробу страўніка. Цяпер Дзядку прызначылі дыету. Як ён сябе адчувае і што будзе далей з ягоным лячэннем?

«Псіхалагічна ён сябе адчувае нармальна, бо даўно супакоіўся, звыкся. Выглядае нармальна, бадзёра. Наконт здароўя не скажу, што ўсё наладжваецца, але горш не становіцца. Пакуль сядзіць на дыеце, а што будзе далей, невядома. У новай калоніі, хіба што, давядзецца зноў пачынаць усе гэтыя даследаванні дактароў і прызначэнні лячэння».

Мікалай Дзядок збіраецца абскардзіць рашэнне суду, які прысудзіў яму год зняволення. Але пакуль палітвязень не атрымаў на рукі прысуд, і таму падаць скаргу плануе пазней.

Калі касацыйную скаргу Мікалая Дзядка не задаволяць і прысуд уступіць у сілу, яго перавядуць у адну з калоніяў строгага рэжыму. Валерыя Хоціна мяркуе, што гэта можа быць калонія ў Віцебску, Воршы ці Горках, якія ўжо маюць досвед утрымання палітвязняў. Гэтак, у Горках трымалі Змітра Дашкевіча і Васіля Парфянкова, у Віцебскай калоніі адбывалі пакаранне Аляксандр Казулін і Андрэй Гайдукоў, у Воршы ў 90-я гады сядзеў Васіль Старавойтаў.

Валерыя Хоціна днямі атрымала спатканне з мужам і змагла з ім сустрэцца ды пагаварыць. Цікава было даведацца, ці дзяліўся Мікалай сваімі ўражаннямі ад суду, які дадаў яму год зняволення.

Нагадаем, ў канцы лютага актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка асудзілі яшчэ на год калоніі, у тым ліку за тое, што не заўсёды насіў турэмную робу, як належыць вязню. Мікалай Дзядок павінен быў вызваліцца на пачатку сакавіка. Актывіст адбыў 4,5 года зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні адносна афіцыйных будынкаў, чаго на судзе не прызнаў, а пазней адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Палову тэрміну Мікалая Дзядка трымалі ў «крытай» турме як злоснага парушальніка рэжыму.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку