У Варшаве адкрылася выстава прысвечаная сем'ям палітвязняў

Пасля прэзентацыі кнігі Аляксандра Тамковіча "Без палітыкі" ў Беларускім доме ў Варшаве запрацавала выстава фотаздымкаў Андрэя Дубініна, прысвечаная сем’ям беларускіх палітвязняў.

Пра гэта паведаміў адзін з заснавальнікаў Беларускага дома Алесь Зарэмбюк:


- Выстава Андрэя Дубініна прысвечана сем'ям палітзняволеных. Гэта выстава, якая налічвае некалькі дзясяткаў фотаздымкаў вялікага памеру, яна размешчана ў Беларускім доме ў Варшаве. Гэта чорна-белыя партрэты, у асноўным жонак і бацькоў усіх тых палітзняволеных, якія былі асуджаныя пасля 19 снежня 2010 года.


Выстава будзе адчынена да пачатку лютага. 2 лютага ў Беларускім доме ў Варшаве плануецца адкрыць новую экспазіцыю фотаздымкаў “BelPress Photo”, якую ўжо маглі наведаць жыхары Кракава.