Бацькі патрабуюць законнасьці

У Камітэце абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасьць” адбылася сустрэча бацькоў пакліканых у войска юнакоў з праваабаронцамі. У ёй прынялі ўдзел Вінцук і Арына Вячоркі, Уладзіміер і Сьвятлана Шылы, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэту Алег Гулак, Іна Кулей і Эніра Браніцкая. “Прызыў са шматлікімі парушэньнямі заканадаўства трэба разглядаць як палітычныя рэпрэсіі”, - упэўненыя бацькі.

“Грамадства не адрэагавала належным чынам на прэцэдэнт са Змітром Жалезнічэнкам,- адзначыў Вінцук Вячорка.- Тады рабілася спроба праверыць, якой будзе рэакцыя грамадства. Паглядзеўшы, што такі інцыдэнт праходзіць, уключылі ганебны канвеер. Пакуль выключаны з Гомельскага ВНУ студэнт абскарджваў незаконный прызыў, камісія, якая афармляла навабранцаў, была ўжо распушчана, як гэта звычайна робіцца.Час ішоў і Зміцер застаўся ў частцы, хаця і не прыняў прысягу. Праз год “дзед” Жалезнічэнка пайшоў на мужны крок: у адкрытым лісце ён выкрыў усе непрыглядныя бакі вайсковай службы.”

“Хаця з апошніх трох хлапцоў наш больш моцны, але першая медычная камісія, якая аглядала Івана, прызнала яго непрыдатным,-распавёў яго бацька Уладзімер Шыла.
“Нічога дзіўнага ў гэтым няма,-зазначыў Вінцук Вячорка,- 38 адсоткаў маладзёнаў не бяруць у войска, у першую чаргу па прычыне артэрыяльнай гіпертэнзіі і праблемаў з сэрцам.”

“Потым ваянком стаў настойліва тэлефанаваць, запрашаючы Івана прыйсці ў ваенкамат, маўляў, прынесці некаторыя дадатковыя даведкі. Ён не сказаў, што сітуацыя змянілася. Чалавек з медычнай камісіі сказаў мне, што прышлі людзі ў цывільным і спаслаліся на загад.”
“Парушана права Івана на адукацыю, -адзначыла маці Івана.- Яму не далі здаць апошні іспыт і атрымаць атэстат за курс сярэдняй школы. Ён меў бы магчымасць спрабаваць паступіць у навучальную ўстанову. Будзем прыкладаць намаганні, каб Івана адпусцілі вясной для здачы іспытаў на атэстат.Тады ён зможа вучыцца завочна.”

“Па факце парушэння правоў нашага сына мы звярнуліся ў Салігорскі раённы суд.”
“Зараз Іван служыць у 29-й зенiтнай ракетнай брыгадзе, якая дыслакуецца ў вёсцы Межыцы Лепельскага раёна Вiцебскай вобласцi. Прыбыўшы ў Лепель, Іван зрабіў выснову, што войска па сутнасці сялянска-гаспадарчае, у большасці служаць хлопцы з вёскі.У частцы няма гарачай вады, адзін раз на тыдзень - паход у лазню”,-пракаментаваў бацька.

“Парушаны правы на адукацыю ў Змітра Хведарука, -адзначыла Эніра Браніцкая. Калі юрыст з Мінскага біблійнага каледжа хрысціянаў веры евангельскай прыйшоў у Першамайскі ваенкамат і паспрабаваў змагацца за навучэнца, яму сказалі адкрытым тэкстам, што хаця ён фармальна правы, да іх паступіў загад зверху аб прызыве Змітра. Агляд прызыўніка заняў усяго адзін дзень у паліклініцы на вул.Фролікава. Не была ўзята на ўвагу перанесеная чэрапна-мазгавая траўма ў снежні 2007 года, якая прывяла да страты прытомнасці.
Адпаведна дакументам Міністэрства абароны адтэрміноўка пасля чарэпна-мазгавой траўмы і сатрасення мозга павінна складаць тры гады. Усё гэта не было ўлічана.Медычны агляд у частцы транспартных войскаў у Жодзіна, дзе служыць Зміцер, адначыў праблемы са станам яго здароўя. 17 -18лютага Зміцер Хведарук і Франак Вячорка паўторна праходзілі агляд ў Мінск у Рэспубліканскім вайсковым шпіталі.

“Нашых сыноў паклікалі ў войска так хутка, што яны былі псіхалагічна не падрыхтаваныя,-прызналася Арына Вячорка.- Хлопцы былі дастаўленыя ў часткі без дакументальнага суправаджэння. Потым бацькі самастойна давезлі іх медычныя карткі лекару.
Вайсковы доктар у Баранавічах проста рукамі развёў, калі ўбачыў лічбы ціска 160\100.
На наступны дзень ён забараніў Францішку ўсе фізічныя практыкаванні. Але сам Франак падбадзёрвае нас, кажа што ўсё нармальна.”

“ Я цікавіўся вайсковымі нормамі ў іншых краінах,-дадаў Вінцук Вячорка. У Злучаных Штатах у Ізраілі не можа знаходзіцца ў страявых шэрагах служачы, які прымае лекі.
Мы падалі тры скаргі на незаконныя дзеянні: у Генральную пракратуру, Ваенную пракуратуру іМіністэрства абароны.”

“16 лiпеня 2008 года медкамiсiя ваенкамата Савецкага раёна Мiнска прызнала нашага сына непрыгодным да ваеннай службы па стане здароўя,-расказала падрабязнасці маці.--Абласная медкамiсiя паставiла гэтае рашэнне пад сумненне i накiравала маладога чалавека на абследаванне ў ваенны шпiталь. У вынiку яму была дадзена адтэрмiноўка ад службы да 11 сакавiка 2009 года. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Мiнска прызнаў Францішка прыгодным да ваеннай службы, а суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакiнуў гэтае рашэнне ў сiле. Рашэнне суда было прынята ў адсутнасць Франака i яго адваката. “

“Нават лекарка ў паліклініцы пайшла на падлог,-засведчыла Арына Вячорка.-Раней у медычнай карты сына было пазначана – артэрыяльная гіпертэнзія II ступені. – За апошні час лічба была перапраўленая на I, тым самым ступень захворвання была зніжана. -Я ўжо старая, не ведаю добра, можа я памыляюся,- сказала лекарка ў адказ”.

“Парушаны нашыя бацькоўскі правы! - абурылася Арына Вячорка.- Бацькі павінны быць праінфармаваны, што адбываецца з іх дзецьмі.”

Першы раз яго затрымалі ў доме праваслаўнага святара 8 студзеня. Газеты пісалі, маўляў, “выцягнулі з ложка дзяўчыны”. Гэта было зусім не так. Франак паехаўна святы ў госці да дзяўчыны і яе бацькоў у Ракаў. Бацька сяброўкі - праваслаўны святар. Франак не хаваўся, а разам з усімі пашоў у царкву на набажэнства. Горад маленькі, прыгожага і ўзнёслага юнака адразу заўважылі. На наступны дзень за ім прыйшлі міліцыянты. Потым бацькам дзяўчыны даслалі ганебны ліст…

“ У далейшым сына паклалі ў шпіталь на абследванне…16 студзеня ў 11.00 ён патэлефанаваў з ваеннага шпіталя і сказаў, што ў палату кардыялагічнага аддзялення №319 ўварваліся невядомыя. Слухаўка ўпала на падлогу, і я чула, як збіваюць яго ў палаце. Яны рабілі гэта , каб прымусіць яго падпісаць позву у прызыўную камісію. Што я як маці магла сабе ў’явіць калі такое адбывалася? –распавяла сп.Арына.

На машыне са двара шпіталя Франака даставілі ў Савецкі раённы ваенкамат. Калі я паехала следам, мне ўвайсці ў ваенкамат не дазволілі, інфармацыю даваць адмовіліся, хаця я мела права прысутнічаць на паседжанні прызыўной камісіі.
Прызыўная камісія ў хуткасным рэжыме правяла паседжанне да 16.00, каб не паспелі прыехаць журналісты і не сталі сведкамі таго, што адбывалася. Каб патрапіць у будынак, дабіцца, каб мяне выслухалі і далі адказ, мне прышлося выбіць шкляную шыбу. Цяпер я ведаю, што такое мацярынская ярасць.

“Мой сын быў дастаўлены ў частку як злачынка ў кайданках. Ён перажываў вялізны стрэсс! У Баранавічах на працягу трох дзён запар з ім гутарылi следчыя Мiнскай мiжгарнiзоннай ваеннай пракуратуры, якія зафіксавалі факты збіцця і сляды ад кайданкоў.

Пасля прысягі Франака перавялі служыць у Мазыр ў ваенную частку супрацьпаветранай абароны № 48694. Зараз з Францішка ўзялі падпіску аб неразгалошванні вайсковай тайны. Гэта зроблена згодна пастанове Саўміна ад 2004 года аб допуску да сакрэтнай інфармацыі.

Такі дакумент можа абмежаваць яго ў праве выезда за мяжу ў далейшым. Ён адмаўляўся падпісвацца пад дадзеным дакументам. Каб яго прымусіць, роту пазбавілі звальненняў на месяц. Збіраюцца даручыць яму працу пры штабе. Верагодна, такім чынам яго хочуць ізаляваць.
Францішак –рамантычны і творчы чалавек, добра ведае ангельскую і французскую мову. Ён быў адным з лепшых студэнтаў журфаку,займаўся на аддзяленні тэхналогіі камунікацый. Ён выконваў абавязкі старшыні камісіі па культуры партыі БНФ, быў адным з лідараў моладзі БНФ, кіраваў творчай ініцыятывай “Беларускі Гальфстрым”, ініцыяваў дубляванне фільмаў на беларускую мову, быў прадзюсарам музычных праектаў.

Магчыма, і ў войску ён змог бы рабіць у вольны час пераклады, ажжыцяўляць свае творчыя праекты. У яго шмат сяброў за мяжой, мы пастараемся арганізаваць ліставанне яму з розных краін. Думаем, што вядомыя творчыя людзя за мяжой.з якімі ён кантактаваў, не будуць абыякавамі да яго лёсу.
17 -18лютага Зміцер Хведарук і Франак Вячорка паўторна праходзілі агляд ў Мінск у Рэспубліканскім вайсковым шпіталі.

 

“Варта было б стварыць прэцэдэнт з альтэнатыўнай службай”, -нагадалі бацькі праваабаронцам. Айцы накіраваных у войска маладзёнаў - Вінцук Вячорка, Уладзімір Шыла і Аляксандр Федарук збіраюцца наведаць разам Генеральнага пракурора і задаць яму пытанні па фактах паршэння правоў іх дзяцей.

Іна Кулей распавяла прысутным аб формах падтрымкі моладзі ў войску. Адна з іх - калектыўны зварот былых вайскоўцаў супраць ператварэння беларускага войска ў турму і выкарыстання службы як рэпрэсіўнай меры. Шматлікія лісты падтрымкі накіраваны маладзёнам сябрамі з нагоды Міжнароднага роднай мовы і Дня абаронцаў Айчыны.

Разам са святаром беларускай Праваслаўнай аўтакефальнай царквы была праведзена малітва аб добрым здароўі маладых вайскоўцаў, каб Госпад спрыяў іхнаму служэнню на карысць Беларушчыны і паслаў ім добрых камандзіраў.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.