Змаганне за правы павышае грамадзянскую мужнасць

Працягваецца серыя семінараў ў рамках праваабарончай школы для бацькоў моладзевых актывістаў “Мы і правы чалавека”. На прайшоўшым у канцы сьнежня семінары ў рамках другой сесіі бацькі грамадскіх актывістаў і студэнтаў-каліноўцаў праслухалі лекцыі прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэта Гары Паганяйла, юрыста з “Фонда развіцьця прававых тэхналогій” Вольгі Смалянкі, старшыні Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Сяргея Драздоўскага і юрыста Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Андрэя Сушко. Змястоўная праграма семінара дала магчымасць яе ўдзельнікам даведацца пра шматлікія праваабарончыя арганізацыі на Беларусі і ў замежжы, пра формы і метады іх працы, нагадаць пра асноўныя правы і свабоды грамадзянаў, якія патрабуюць быць рэалізаванымі, і як гэтага дамагчыся лепшым чынам. Гары Пятровіч Паганяйла, у мінулым суддзя, вядомы беларускі праваабронца, адзначыў, што ў любым выпадку варта змагацца за правы людзей праз падачы скаргаў і судовых іскаў у дзяржаўныя органы і міжнародныя організацыі, у тым ліку і ў ААН, бо гэта з дае свае вынікі ў канкрэтных справах, служыць пашырэньню свабодаў і акрамя таго павышае грамадзянскую мужнасьць і моц тых, хто гэтым займаецца. Cяргей Драздоўскі, старшыня РАІВ, нагадаў аб фактах дыскрымінацыі інвалідаў у рэспубліцы Беларусь і распавёў аб юрыдычнай, праваабарончай культурна-асьветніцкай працы па абароне правоў гэтай катэгорыі грамадзянаў. Шырокія кантакты, сяброўскія сувязі, узаемная салідарнасьць і падтрымка дапамагаюць павысіць узровень жыцьця людзей, пашырыць іх магчымасьці. Наступная сесія праваабарончай школы для бацькоў адбудзецца ў лютым 2010 года.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.