Трэба ведаць

У выпадку затрымання, вы можаце не толькі пазбегнуць адміністрацыйнага арышту, але і – пры ўдалым збегу абставінаў – заплаціць мінімальны штраф ад 0.5 да 2 базавых велічыняў.

Важна памятаць, што супрацоўнікі міліцыі надзелены правам затрымаць і даставіць у аддзяленне міліцыі на тэрмін да 3-х гадзін практычна любога ня ўпадабанага ім грамадзяніна. На тэрмін звыш 3-х гадзін, але не больш чым на 72 гадзіны (трое сутак) могуць быць затрыманыя грамадзяне, падазраваныя ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, за якое ў якасці спагнання прадугледжаны адміністрацыйны арышт (напрыклад, артыкул за «хуліганку»).

Па падзеях 19 снежня 2010 года мы сутыкнуліся з дастаткова новай формай працы спецслужбаў і міліцыі – людзі, якія прымалі ўдзел у мірнай акцыі пратэста, з дапамогай інфармацыі пра іх месцазнаходжання, (атрыманай, верагодна, незаконным шляхам ад сотавых аператараў), масава былі выкліканы на допыт у якасці сведак па справе, ўзбуджанай па ч. 1,2 арт. 293 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (Масавыя бясчынствы).

Мабыць вы ўжо заўважылі, што наступствы фінансавага крызісу - ў выглядзе абмяжаваньня выплаты крэдытаў, скарачэньня штатаў, павелічэньня звальненьняў, паніжэньня пакупальніцкай здольнасьці і г.д. — пачалі адчувацца ў Беларусі ? Як адзначаюць сацыёлагі, ва ўмовах крызісу запатрабаваньне насельніцтва ў юрыдычных паслугах павялічваецца гэтак жа, як і разрыў паміж магчымасьцямі розных катэгорый грамадзянаў аплаціць іх.

Незаконныя адвольныя затрыманьні, хлусьлівыя сведчаньні міліцыянтаў і, як вынік, адміністратыўныя штрафы й арышты на жаль становяцца звыклай зьявай у нашай барацьбе. Але, нават у такой няпростай сытуацыі, менавіта ад Вас саміх залежыць - патрапіце Вы на суткі альбо прымусіце міліцыянта ці амапаўца захацець самому адчапіцца ад Вас.

Далей мы прапануем Вам некалькі парадаў, якія істотна дапамогуць падчас непажаданых сустрэчаў зь міліцыяй.

Пачнем з таго, што выклік на так званую “размову” у сьледчыя ворганы не прадугледжаны дзеючым Крымінальна-працэсуальным кодэксам,таму,калі супрацоўнік «органаў» у вуснай размове ці па тэлефоне запрашае Вас прыйсьці да яго «паразмаўляць», тактычна адмоўце яму: можаце спаслацца, напрыклад, на занятасьць. Можаце запытаць ці ўзбуджаная крымінальная справа па пытаньні, па-якому Вас жадаюць выклікаць. Калі крымінальная справа не ўзбуджаная, адмаўляйцеся ад усялякіх тлумачэньняў. Таму што інфармацыя, якую Вы можаце даць, тэарытычна можа быць падставай для пастановы аб узбуджэньні крымінальнае справы, а хутчэй за ўсё, будзе выкарыстаная для чарговага «выкрывальнага сюжэту» на дзяржтэлебачаньні ці спробы ціску ў будучым на Вас і Вашых сяброў.