Навіны

У ахвяраў катаванняў ёсць твары

 У апошнія гады жорсткае абыходжанне і катаванні сталі звычайнай рэччу ў сучаснай Беларусі. Міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў катаванняў адзначаецца ва ўсім свеце 26 чэрвеня. У Беларусі яму надаецца непараўнальна менш увагі, чым, скажам, Дню ПДВ або Дню памежніка. Між тым, Беларусь з'яўляецца падпісантам Канвенцыі ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. У жніўні 2009 г. Рэспубліка Беларусь прадставіла чацвёрты перыядычны даклад аб мерах па выкананні абавязацельстваў. У гэтым дакладзе гаворыцца шмат аб прывядзенні законаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з Канвенцыяй, аб паляпшэнні матэрыяльна-побытавых умоваў у месцах пазбаўлення волі і следчых ізалятарах, аб стварэнні ўмоваў утрымання, адпаведных міжнародным стандартам, аб прафілактыцы і барацьбе з сухотамі і СНІДам, і іншых дасягненнях Беларусі ў галіне прадухілення катаванняў. Аднак выключна пазітыўны змест дакладу зняпраўджваецца рэчаіснасцю.

Чытаць далей

Змітра Бандарэнку не хочуць выпускаць.

9 лютага Магілеўскую папраўчую калонію № 15, дзе адбывае тэрмін пакарання Зміцер Бандарэнка, наведалі яго жонка Вольга і адвакат. На выхадзе з калоніі Вольга Бандарэнка адказала на пытанні сустракаўшых іх журналістаў і правабаронцаў. Па яе словах, Зьміцер адчувае сябе не вельмі добра. Па ранейшаму яго непакояць болі ў хрыбетніку. Удалося зрабіць перадачу. Адбылася таксама сустрэча з кіраўніцтвам калоніі.   Чытаць далей

Звароты Камітэта “Салідарнасьць” да кіраўнікоў пенітэнцыярных устаноў

18 лістоў- зваротаў   з выніковымі заўвагамі Камітэта ААН супраць катаванняў былі накіраваны Камітэтам “Салідарнасьць” ў адміністрацыі папраўчых калоній і следчых ізалятараў КДБ і на  Валадарскага. “Міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь маюць прыярытэт над нацыянальным заканадаўствам і павінны выконвацца, нягледзячы на палітычнае становішча ў краіне ці іншыя абставіны”, --гаворыцца ў лістах, падпісаных кіраўніцай “Салідарнасьці” Інай Кулей.
Чытаць далей

Нягледзячы на запалохванні, малітвы за Беларусь працягваюцца

Літаральна адразу пасля выбараў 2010 году і далейшых рэпрэсій і хвалі запалохвання, у Мінску і некаторых абласных і раённых цэнтрах пачаліся вулічныя малітвы за Беларусь, дзе вернікі розных канфесій збіраліся разам на асноўных плошчах гарадоў, каб звярнуцца да Бога з заступніцкай малітвай аб лёсе краіны, палітычных зняволеных і ўсіх пацярпелых ад рэжыму, аб  пераменах у краіне.   - Мы збіраемся на малітву ў самым цэнтры Берасця, каб стаць у духоўнай праломіне за сваю зямлю, стаяць у малітве, калі трэба посціць, праслаўляць нашага Бога Ісуса Хрыста і прасіць Госпада вызваліць палітзняволеных, прасіць аб адзінстве і еднасці цэркваў у горадзе, краіне!   Чытаць далей

Школы пераводзяць на … “платныя паслугі”

Віцебскія настаўнікі распавядаюць, як трэба хітраваць, каб крыху зарабіць. Не для сабе канешне – у школьных інтарэсах.   - Надыйшлі маразы, а дзеці больш не могуць заставацца пасля заняткаў на мастацкі гурток. Ім хочацца да дому, пагуляць на вуліцы, пакуль яшчэ зусім не схаладзела. Што я буду рабіць, калі зусім не здолею зараз сабраць дзяцей? – разважае настаўніца адной з віцебскіх школ.   Яе гурток – гэта так званая “платная паслуга”, ажыцяўляць якую школы павінны ў абавязковым парадку. Пры гэтым, няма ніякае розніцы, што гэта павінны быць за паслугі, галоўнае, каб за іх плацілі.   Чытаць далей

“Маўклівыя” карціны замест “маўклівых” акцый

У Н’ю-Ёрку адбываецца мастацкая выстава “Sound of silence: Art During Dictatorship”(“Гучанне маўчання: мастацтва пад час дыктатуры “), прысвечаная мастацкай інтэрпрэтацыі грамадскіх і палітычных падей у сучаснай Беларусі.. Адным з удзельнікаў стаў  студэнт  праграмы Каліноўскага, мастак Яўген Шадко. Чытаць далей

У памяць Эдуарда Брокарава

Мінуў год як пайшоў ад нас Эдуард Брокараў. Без перабольшвання – цудоўны чалавек.
 
Нефармальны лідар грамадскай думкі ў  Горках і  суседніх з гэтым горадам раенаў. Таленавіты журналіст. У свой час заснаваў газету “Узгорак”, якая была запатрабавана ва ўсім рэгіене. Самаадданы палітык. Брокараў не адзін год узначальваў мясцовую суполку БНФ і  паслядоўна праводзіў важныя палітычныя кампаніі.
Чытаць далей

Беларускую літаратуру “кінулі”

На дзвярах аддзела беларускай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна вісіць аб’ява: «Уважаемые читатели! Приносим свои извинения за временные неудобства, связанные с переездом. Администрация».

Аддзел пастаянна арганізоўваў сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. Яго гасцямі былі Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч, Сяргей Законнікаў, Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Андрэй Хадановіч і іншыя. Ладзяцца тут і літаратурныя сустрэчы з віцебскімі майстрамі слова. У апошнія гады тут выступалі Франц Сіўко, Давід Сімановіч, Уладзімір Папковіч, Сяргей Рублеўскі, Міхась Мірановіч, Вольга Русілка, Людміла Сіманёнак і іншыя.
Чытаць далей

“Праваабарончая школа ”працягвае заняткі

Адбыліся  чарговыя заняткі ”Праваабарончай школы”, арганізаванай Камітэтам “Салідарнасьць” для бацькоў маладых грамадскіх актывістаў. На гэты раз удзельнікі семінара вывучалі ролю грамадскіх і праваабарончых арганізацый у рэалізацыі міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека на Беларусі.
Вядучая  семінара прваабаронца Алена Танкачова  пазнаёміла слухачоў школы з тым, як працуюць  важнейшыя міжнародныя інстытуты: Камітэт ААН па правах чалавека, АБСЕ, Савет Еўропы, Камісія ЕС і іншыя. Адзначалася, што  выкарыстанне міжнародных механізмаў  у сённяшніх умовах  - адзн з нешматлікіх інструментаў уздзеяння  на беларускія ўлады.
На другім семінары гэтага цыкла заняткаў гутарка йшла аб правапрымяняльнай практыцы выкарыстоўвання нацыянальнага заканадаўства ў сферы абароны правоў чалавека.
Чытаць далей

Праваабаронцы выказваюць падзяку грамадзянам за салідарнасць з Бяляцкім

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, выказваем словы глыбокай падзякі грамадзянам Беларусі, якія адгукнуліся на наш заклік праявіць салідарнасць са зняволеным старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесем Бяляцкім і дапамагчы сабраць сродкі, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму судом як “выплата шкоды, нанесенай злачынствам”.

24 лістапада 2011 г. суд Першамайскага раёна г. Мінска безпадстаўна прызнаў сродкі, накіраваныя Праваабарончаму цэнтру “Вясна” ў якасці дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека, асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага і асудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Чытаць далей

Салідарнасць патрабуе мужнасці

На працягу апошняга тыдня магіляўчанін Аляксей Паўлоўскі зноў быў бадай што галоўным героем у паведамленнях шматлікіх  інтэрнет-рэсурсаў.
Справа ў тым, што кіраўніцтва магілёўскага акцыянернага таварыства «Прамжылбуд», дзе грамадскі актывіст працаваў мулярам, адмовілася працягваць з ім  працоўны кантракт. Гэта настолькі абурыла яго калег, што брыгада муляроў напісала калектыйную заяву да кіраўніка прадпрыемства з патрабаваннем, каб з Паўлоўскім быў працягнуты працоўны кантракт. У адваротным выпадку, заявілі пятнаццаць будаўнікоў, яны таксама адмаўляюцца  працягваць кантракты.
Чытаць далей

Бацькі вывучаюць правы чалавека

«Праваабарончая школа» для бацькоў грамадскіх актывістаў распачала новы цыкл заняткаў у студзені. Яны былі былі падрыхтаваны «Бацькоўскай ініцыятывай»  Камітэта «Салідарнасьць.

Чытаць далей

Каляднае свята для магілёўскіх дзяцей

У час зімовых канікул  для дзяцей з 28 сем’яў магілеўскіх дэмакратычных актывістаў,  шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў было арганізавана прыгожае каляднае свята.
  Мерапрыемства адбылася, дзякуючы намаганням грамадскай актывісткі, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі  Яўгеніі Цюркінай.
  Чытаць далей

РЭХА ПЛОШЧЫ-2010. Палітвязень змагаецца за палітвязня.

У віцебскім Еўрапейскім клубе 30 снежня адбыўся сход мясцовых дэмакратычных актывістаў, на якім разглядаліся спосабы магчымай дапамогі актывісту КХП БНФ Сяргею Каваленку, які зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары. Сход быў арганізаваны па ініцыятыве сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, які прыехаў дадому ў Віцебск, атрымаўшы трохдзённы адпачынак на “хіміі” ў вёсцы Куплін Брэсцкай вобласці.

Чытаць далей

Рэха Плошчы-2010. Студэнцкая салідарнасць у дзеянні.

Паводле інфармацыі Камітэта “Салідарнасьць” пасля падзей 19 снежня 2010 года каля 70 чалавек звярнуліся па дапамогу ў сувязі з пагрозай адлічэння з вучобы пасля адміністрацыйнага пакарання. На працягу 2010 года з вышэйшых і сярэдніх-спецыяльных навучальных устаноў было адлічана  43 чалавекі. Большасць з іх працягнула навучанне па стыпендыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы. Але ёсць прыклады, калі беларускія студэнты, дзякуючы падтрымцы праваабаронцаў і студэнцкай салідарнасці, здолелі аднаўляцца на вучобу ў тыя навучальныя ўстановы, якія іх адлічылі.   Да іх належыць Алесь Крот, студэнт будаўнічага факультэта БНТУ.   Чытаць далей

У Новы год – з надзеяй на перамены

Напярэдадні Новага году сабраліся разам  усе магілеўскія дэмакратычныя актывісты.   Толькі на гэты раз людзі сабраліся не ў зале паседжанняў, а за святочным столом, прыбраным рознымі прысмакамі. Побач стаяла вялікая прыгажуня елка. На сустрэчу Новага года, якую вырашылі правесці ў грамадскім цэнтры “Кола сяброў”,  прыйшлі прадстаўнікі амаль усіх дэмакратычных партый і устаноў горада, грамадскія актывісты.   Прысутныя адзначалі, што мінулы год быў не самым лепшым. Самым цяжкім было ўзгадваць, што нават у гэтыя святочныя дні некалькі нашых сяброў вымушаны сустракаць Новы год за кратамі.   Чытаць далей

Цуд на Раство

Напярэдадні Раства гомельскія энтузіясты звярнуліся ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” да ўсіх жадаючых арганізаваць навагодняе свята для інвалідаў у Церухоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

А дапамога была патрэбная ў арганізацыі канцэрта, з транспартам ды неабходнымі рэчамі (парашок, мыла, адзенне, гарбата, мандарыны, салодкія падарункі ды розныя канцылярскія прылады).

Чытаць далей

Рэха Плошчы-2010. Пабольш бы такіх людзей!

Жыхары Магілеўскай вобласці звярнуліся з калектыўным зварoтам да Магілеўскага аблвыканкама супраць высоўвання Лідзіі Ярмошынай у склад Цэнтральнай выбарчай камісіі. У звароце сцвярджаецца, што падчас старшынства Ярмошынай у ЦВК, рэферэндумы і выбары ўсіх узроўняў фальсіфікаваліся, аб чым зазначаў нават Прэзідэнт РБ па беларускім тэлебачанні, а незалежнымі назіральнікамі складаліся шматлікія акты аб парушэннях выбарчага кодэксу. Ініцыяваў збор подпісаў пад калектыўным зваротам вядомы магілеўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі.

Чытаць далей

Брэсцкія студэнты аб беларускай адукацыі

У Берасці на офісе арганізацыі “Дзедзіч” з дапамогай Еўрапейскага клуба адбыўся круглы стол на тэму: “Праблемы вышэйшай адукацыі ў Беларусі”. У дыскусіі ўдзельнічалі студэнты Брэсцкіх ВНУ і прадстаўнікі Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў.

Чытаць далей

Рэха Плошчы-2010

Cпoўніўся год, як у Беларусі прайшлі выбары прэзідэнта, якія завяршыліся жорсткім разгонам мітынгу супраць  фальшавання вынікаў выбараў на плошчы Незалежнасці. За ўдзел у акцыі было арыштавана каля 700 чалавек. 40 чалавек у тым ліку кандыдаты на прэзідэнта патрапілі пад крымінальны пераслед. Дагэтуль у зняволенні знаходзяцца былыя кандыдаты Мікола Статкевіч і Андрэй Саннікаў, а таксама маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, паплечнік Саннікава Зміцер Бандарэнка і сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Чытаць далей

Уручана нацыянальная прэмія беларускіх праваабаронцаў

Прэмія за абарону правоў чалавека была ўручана13 снежня ў офісе праваабарончага цэнтра «Вясна». Былі абвешчаны імёны журналіста, праваабаронцы і адваката года, якіх адзначалі за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека.   Чытаць далей

Ірына Халіп: Дыскрэдытаваць Саннікава бессэнсоўна

 Жонка палітвязня пракаментавала“брудны” рэпартаж БТ пра Андрэя Саннікава.

Чытаць далей

Каляднае свята для вязняў

Грамадскія актывісты Магілеўскай обласці чарговы раз сабраліся, каб абмеркаваць, якім чынам яны могуць дапамагчы родным і блізкім палітычных вязняў, якія знаходзяцца ў папраўчых калоніях Магілеўшчыны.   Камітэт дапамогі палітычным вязням быў створаны ўлетку 2011 года на адным з рэгіянальных сходаў актывістаў, прыехаўшых з усёй вобласці.Сябры камітэта вырашылі скантактавацца з роднымі зняволеных, папярэдне ўзгадніўшы, што варта зрабіць да Новага году, каб палітвязні змаглі хоць у нейкай ступені адчуць свята.
Чытаць далей

Абдыманні на вуліцы Савецкай

На галоўнай вуліцы Брэста, перад кінатэатрам “Беларусь”, адбыўся моладзевы флэш-моб “Freehugs” (“Абдыманні без межаў”)   Ці то з-за кепскага надвор’я, ці то з-за сарамлівасці, бо асноўнай мэтай акцыі было падыходзіць да незнаёмых людзей і абдымаць іх, на самым пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў было ня вельмі шмат.   Чытаць далей

10 снежня Міжнародны Дзень правоў чалавека

Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека была прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1948 году. З 1950 году гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце як Дзень правоў чалавека.   Дэкларацыя з’яўляецца першым міжнародным дакументам, у якім прызнаецца, што асноўныя правы і свабоды  неаддзельна ўласцівы  ўсім людзям, і што ўсе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі.   Чытаць далей