Навіны

У ахвяраў катаванняў ёсць твары

 У апошнія гады жорсткае абыходжанне і катаванні сталі звычайнай рэччу ў сучаснай Беларусі. Міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў катаванняў адзначаецца ва ўсім свеце 26 чэрвеня. У Беларусі яму надаецца непараўнальна менш увагі, чым, скажам, Дню ПДВ або Дню памежніка. Між тым, Беларусь з'яўляецца падпісантам Канвенцыі ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. У жніўні 2009 г. Рэспубліка Беларусь прадставіла чацвёрты перыядычны даклад аб мерах па выкананні абавязацельстваў. У гэтым дакладзе гаворыцца шмат аб прывядзенні законаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з Канвенцыяй, аб паляпшэнні матэрыяльна-побытавых умоваў у месцах пазбаўлення волі і следчых ізалятарах, аб стварэнні ўмоваў утрымання, адпаведных міжнародным стандартам, аб прафілактыцы і барацьбе з сухотамі і СНІДам, і іншых дасягненнях Беларусі ў галіне прадухілення катаванняў. Аднак выключна пазітыўны змест дакладу зняпраўджваецца рэчаіснасцю.

Чытаць далей

Алена Танкачова: Задача праваабаронцаў - змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе

Вядомая праваабаронца тлумачыць, чаму яна будзе гутарыць з уладамі нягледзячы ні на што.

Алена Танкачова запрашае вас падыскутаваць на гэтую тэму ў межах сваёй публічнай лекцыі“Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або Чаму мы працягнем гутарку з урадам, нягледзячы на сабатаж апошняга”. Лекцыя пройдзе ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) 25 мая (бліжэйшая пятніца), пачатак а 18.30. Месца правядзення:"Арт-сядзіба" (вул. Куйбышава, 22, 2-гі паверх ГД “Гарызонт”). Уваход вольны!

Алена Танкачова займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі з 1996 года. Цяпер яна - кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі. Апроч тэорыі, зведала і практыку: пасля 19 снежня 2010 года яе выклікалі на допыт, а затым правялі ператрус на яе кватэры.

Чытаць далей

Зміцер Бандарэнка: “Сённяшняя сістэма – гэта мутант”

Зміцер Бандарэнка, каардынатар Еўрапейскай Беларусі і давераная асоба Андрэя Саннікава пасля вызвалення з папраўчай калоніі № 15 ў Магілёве разам з жонкай Вольгай наведаў Камітэт “Салідарнасць”.

Чытаць далей

Уручана прэмія імя Льва Сапегі за 2012 год

Палітык і выкладчык Алесь Лагвінец стаў лаўреатом Прэміі імя Льва Сапегі. Сябры і калегі з Руху “За Свабоду” і Камітэта “Салідарнасьць”павіншавалі  яго з ганаровай узнагародай.   Прэмія імя Льва Сапегі прысуджаецца беларусам за выбітныя намаганні на карысць свабоды і дэмакратыі на Беларусі, заслугі ў развіцці грамадзянскай супольнасці , у пабудове незалежнай краіны, якая арыентуецца на еўрапейскія каштоўнасці.   Чытаць далей

5 гадоў арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць»

Пяць гадоў таму ў Варшаве на першай акцыі «Беларускай нацыянальнай памяці» да шыльды ў гонар забітага ў польскай сталіцы генэрала Станіслава Булак-Балаховіча прыйшло каля дзясятка беларусаў, пераважна студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага, - паведамляе "Наша Ніва".   «Калі няма памяці, няма і будучыні. Пераемнасьць паміж пакаленьнямі не павінна перапыняцца. Трэба памятаць сваіх герояў, сваё мінулае», — сказаў тады нашаму радыё адзін зь іх.

Цягам пяці гадоў актывісты арганізацыі наладзілі безьліч мерапрыемстваў — перадусім пошук і ўшанаваньне месцаў, зьвязаных з жыцьцём і дзейнасьцю беларусаў, якія былі вымушаныя заставацца ў выгнаньні ды там і паміралі.

Чытаць далей

Як склаліся лёсы беларускіх «снежаньцаў»

Былыя палітвязні застаюцца пад наглядам міліцыі, і толькі некаторыя змаглі знайсці працу ў Беларусі.

Чытаць далей

У Мінску прайшоў "Чарнобыльскі шлях" (ФОТАРЭПАРТАЖ)

26 красавіка ў Мінску адбыўся традыцыйны "Чарнобыльскі шлях". Гэтым разам шэсце прайшло ад будынка Акадэміі Навук да парка Дружбы народаў, які месціцца на плошчы Бангалор. У акцыі бралі ўдзел каля 2 тысяч чалавек.

 

Чытаць далей

Студэнтаў і выкладчыкаў запрашаюць да ўдзелу ў маніторынгу

Камітэт “Салідарнасьць”, Грамадскі Балонскі Камітэт Беларусі і Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў пачалі ажыццяўляць маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод у  беларускіх ВНУ  з мэтай атрымання актуальнай інфармацыі аб сітуацыі з акадэмічнымі свабодамі, аб удзеле студэнтаў і выкладчыкаў у грамадскім кіраванні акадэмічным працэсам.   Чытаць далей

10 партрэтаў маладых палітвязняў

Спыненне рэпрэсій супраць палітвязняў у Беларусі ўсё яшчэ на парадку дня. 14 красавіка вызвалілі Андрэя Саннікава, кіраўніка яго выбарчай кампаніі Дзмітра Бандарэнку - на наступны дзень. За кратамі засталіся  13 палітычна рэпрэсаваных, сярод іх прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, экскандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Чытаць далей

“Салідарнасьць” запрашае на прэзентацыю сайта і інтэрнетпраекта “Годныя і смелыя дзеці Беларусі”

Камітэт «Салідарнасьць” запрашае 17 красавіка, а  18.00, на прэзентацыю сайта www.salidarnasc.org і відэацыкла з 10 партрэтаў вызваленых маладых палітвязняў “Годныя і смелыя дзеці Беларусі”.

Чытаць далей

Мілінкевіч: «Гэта перамога салідарнасці»

Палітык Аляксандр Мілінкевіч пра вызваленьне Андрэя Саньнікава: «Як улада ні спрабуе запалохаць грамадзтва, як не рэпрэсуе ягоную дэмакратычную частку, усё роўна перамагаюць тыя людзі, якія змагаюцца за дэмакратыю. Гэта перамога салідарнасьці. Я рады за Андрэя і ягоную сям’ю. Я ведаю, колькі яны прыклалі намаганьняў для таго, каб яго выпусьцілі.   Спадзяюся, што і іншыя палітвязьні хутка выйдуць на свабоду, і больш ня будзе палітзьняволеных на Беларусі».   Чытаць далей

Адлічанага студэнта звольнілі з працы

Адлічаны студэнт  Мікіта Каваленка быў звольнены з працы пасля 6-суткавага арышта ў сакавіку 2012 года. Ён адбываў пакаранне па артыкуле 17.1 за адміністрацыйнае парушэнне, і прад’явіў на працу ў ЧТУП “БелАлгір” адпаведную даведку.

Чытаць далей

Шэсць год дзейнічае Праграма імя К.Каліноўскага

30 сакавіка ў Варшаўскім універсітэце адбылася сустрэча выпускнікоў, прымеркаваная да 6-тай гадавіны заснавання стыпендыяльнай Праграмы імя К. Каліноўскага.

Чытаць далей

Моладзь "забіраюць у боты" напярэдадні парламенцкіх выбараў.

Актывізацыя органаў дзяржаўнай ўлады напярэдадні выбарчых падзей заўсёды “захапляе” сваім размахам і падборам метадаў. Гэтым разам адразу некалькіх моладзевых актывістаў збіраюцца прызваць на службу ва ўзброеныя сілы РБ. Так, Павал Сяргей і Міхаіл Мускі рызыкуюць паспытаць небяспечнай практыкі “палітычнага прызыву”.   Нагадаем, што такім жа чынам у 2008 і 2009 гадох былі гвалтоўна прызваныя насуперак медычным проціпаказанням актывісты “Маладога Фронту” і “Моладзі БНФ” Іван Шыла, Франак Вячока, Зміцер Хведарук, Яўген Скрабец, Зміцер Жалезнічэнка і Андрэй Цянюта.   Чытаць далей

Святкаванне Дня Волі ў Літве

У Літве святкаванню 94-тай гадавіны заснавання БНР быў прысвечаны тыдзень беларускай  гісторыі і культуры, арганізаваны беларускімі дэмакратычнымі арганізацыямі, Літоўскім парламентам, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам.

Чытаць далей

Беларусы адсвяткавалі 25 сакавіка Дзень Волі. (Фотарэпартаж з Мінску)

На шэсце ў гонар Дня Волі ў Мінску сабраліся некалькі тысячаў чалавек, нават нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор’е. Акцыя была самай масавай ад часоў Плошчы 2010 года. Падчас маніфестацыі   і мітынгу людзі скандавалі «Свабоду Сяргею Каваленку”,жыццё якога ў небяспецы і ўзгадвалі усіх палітвязняў, якія пакутуюць за нас, за нашу гісторыю, за незалежнасць і дэмакратычны выбар для Беларусі.   Акцыі на Дзень Волі ў рэгіёнах  улады не дазволілі. Чытаць далей

Дзмітрый Дрозд: ” Мы ўсе людзі, выгнаныя з зямлі”

Былы палітвязень Дзмітрый Дрозд нарадзіўся 26 сакавіка 1973 года ў вёсцы Дразды. У 1992 годзе скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці “фотатэхніка”, а ў 2005 – аддзяленне гістфаку  БДУ “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”. Працаваў фатографам, цікавіўся навукай, даследваў архівы. У 2010 годзе была надрукавана яго вялікая праца -  даведнік па выбраным фондам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861-1900”.

Чытаць далей

Да Дня Волі — паслаць палітвязню паштоўку

25 Сакавіка — Дзень Волі — будзе адзначацца ўжо на гэтым тыдні (у нядзелю). А там падыдуць і іншыя святы — каталіцкі і пратэстанцкі (8 красавіка) і праваслаўны (15 красавіка) Вялікадні. Дні лятуць, учора споўнілася 15 месяцаў, як большасць з паліітвязняў знаходзяцца за кратамі, а мінскія анархісты і Мікалай Аўтуховіч і яшчэ болей часу.
 
Чытаць далей

Сустрэча ўпачатку вясны

13 сакавіка адбылася вечарына сустрэчы матуляў і жонак палітзняволеных у  Камітэце “Салідарнасьць”.

Чытаць далей

Жанчыны падчас выбараў

Калі звярнуцца да гісторыі, першапачаткова дзень 8 сакавіка быў Днём змагання жанчын за свае правы. Беларускія жанчыны працягваюць гэтае змаганне дасюль.  Кожная па-свойму…   Сёння прыгадваецца гучнае здарэнне ў Магілеўскай вобласці на адбыўшыхся ў снежні 2010 года прэзідэнцкіх выбарах. Падзеі разгортвалісь  на выбарчым участку № 99 горада Магілева і працягвалісь амаль год.У іх выніку суд Кастрычніцкага раёна Магілева, на сваім паседжанні 20 верасня 2011 года, задаволіў пазоў старшыні выбарчай камісіі № 99 Ірыны Зямцовай наконт кампенсацыі маральнай і матырыяльнай шкоды за паклеп з боку назіральніц Ларысы Шукайла і Людмілы Кавылкінай. Чытаць далей

Беларускі еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт 2012-2013

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ажыццяўляе ў 2012 годзе прыём на наступныя бакалаўрскія праграмы дзённай формы навучання:

Чытаць далей

Навучанне дзеля развіцця грамадства

Адбыліся чарговыя заняткі “Прававой школы” для рэгіянальных актывістаў. У межах вучэбнай праграмы быў арганізаваны інтэрактыўны семінар па навучанні асновам працы з ініцыятыўнымі грамадзянскімі групамі. Арганізавана практычная  вучоба ўдзельнікаў па замацаванню ведаў і ўменняў дзейнічаць на карысць грамадству: у вырашэнні пытанняў выканання нацыянальнага заканадаўства, мясцовага самакіравання, беларускамоўных школ, паляпшэння экалагічнай сітуацыі, добраўпарадкавання мікрараёнаў і шмат іншых. Чытаць далей

“Салідарнасьць” абараняе студэнтаў

Камітэт “Салідарнасьць” з  нагоды адлічэння трох студэнтаў накіраваў ліст рэакцыі -ціску рэктару Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага  універсітэта Наталлі Баранавай, каб “разабрацца ў склаўшайся сітуацыі, аб’ектыўна ацаніць тое, што адбылося, і даць магчымасць адлічаным працягнуць адукацыю.”  

Чытаць далей

Чорны спіс" рэктараў - прыкмета сур'ёзных парушэнняў грамадскіх і акадэмічных правоў

Вышэйшая школа Беларусі пераўтварылася ў інструмант палітычных рэпрэсій супраць іншадумцаў,  гаворыцца ў заяве.   Мы канстатуем, што сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў беларускіх ВНУ замацоўваюць аўтарытарную сістэму кіравання вышэйшай школай, дэманструюць адсутнасць разумення кіраўнікамі навучальных устаноў фундаментальных акадэмічных каштоўнасцей: універсітэцкай аўтаноміі і акадэмічнай свабоды.   Пагарджанне гэтымі каштоўнасцямі перашкаджае сёння беларускай вышэйшай адукацыі далучыцца да балонскага працэсу, стаць паўнавартаснымі ўдзельнікамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА).   Паміж “чорным спісам” і адмовай ЕВПА існуе наўпроставая сувязь. Чытаць далей

Рыхтуйце праекты па моладзевай салідарнасці!

Прадстаўнікі недзяржаўных моладзевых організацый сабраліся ў  Міжнародным моладзевым цэнтры «Фіальта», каб абмеркаваць новую праграму Еўрапейскага Саюза "Моладзь у дзеянні", якая  будзе дзейнічаць да 31 снежня 2013 года.   Гэтая праграма папулярызуе актыўную грамадзянскасць моладзі, яе еўрапейскую грамадзянскасць перш за ўсё,  заахвочвае да дыялогу, талерантнасці і салідарнасці сярод моладзі.   Арганізатары мерапрыемства з асветніцкай ўстановы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрасілі  на круглы стол маладых людзей з розных беларускіх моладзевых НДА - сталічных і рэгіянальных.   Чытаць далей