Падпішыся на рассылку
Навіны
7 сутак за слуханьні па булаўніцтву АЭС
Грамадзкія слуханьні ў Астраўцы адносна будаўніцтва атамнай станцыі адбыліся па сцэнары ўладаў: з прапускной сыстэмай АМАПу і падрыхтаваных выступоўцаў, якія агітавалі за будаўніцтва АЭС. Зьведалі на сабе мэтады праваахоўнай сыстэмы Беларусі і замежныя ўдзельнікі абмеркаваньня: каардынатар расейскай групы “Экозащіта” фізык-атамшчык Андрэй Ажароўскі асуджаны судом Астравецкага раёну да сямі сутак арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Сёньня – трэцяя гадавіна забойства Паліткоўскай
Зьмітра Дашкевіча цкуюць
Невядомыя расклеілі ўлёткі з партрэтам лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча на Партызанскім праспэкце ў Менску, у раёне дзе жыве моладзевы лідэр - на слупах, на пад'ездах дамоў і ў падземных пераходах. Улёткі падпісаныя нейкім “Бацькоўскім камітэтам па абароне правоў і свабодаў дзяцей”.
Бацька Паўла Севярынца — у шпіталі з інфарктам

Вядомы віцебскі журналіст, пісьменьнік Кастусь Севярынец трапіў у лякарню з вострым сардэчным прыступам. Дактары паставілі дыягназ “інфаркт”.
Арцёму Дубскаму сёньня споўнілася 22 гады
1 кастрычніка - Дзень народзінаў палітвязьня Арцёма Дубскага. Маладафронтавец вымушаны правесьці сваё 22-годзьдзе ня ў коле родных і сяброў, а ў калёніі.
У Беларусі працягваецца практыка палітычнага прызыву
За апошнія паўтара гады шэраг грамадзкіх актывістаў у Беларусі патрапілі пад такую форму рэпрэсій як палітычны прызыў. Пры падобных абставінах і з парушэньнем працэдуры ў войску апынуліся Зьміцер Жалезьнічэнка, Алесь Каліта, Віталь Каратыш, Зьміцер Хведарук, Іван Шыла, Алесь Краўчэня й Франак Вячорка. Відавочна, што палітпрызыў накіраваны на фізычнае, інфармацыйнае, маральнае абмежаваньне волі актывістаў і запужваньне іншых паплечнікаў. У зімовым прызыве 2009 г. сталі відавочныя мэтады ўлады па фальсіфікацыі вынікаў мэдычных дасьледваньняў. Да таго ж, праглядаюцца мэтанакіраваныя дзеяньні супраць актывістаў, паколькі пераважная частка палітпрызыўнікоў была адлічана з навучальных устаноў па палітычных матывах.
Мінск. Афнагель і Вінярскі
Каля 10 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» увечары 21 верасня выйшлі на плошчу Якуба Коласа з партрэтамі палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубскага. Маладыя апазіцыянеры скандавалі «Свабоду палітвязням!»
Затрыманьні ў дзень салідарнасьці

16 верасьня а 18-й з нагоды 10-й гадавіны зьнікненьня Ганчара і Красоўскага Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зладзілі акцыю салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя скончылася масавымі затрыманьнямі. Перад пачаткаім мерапрыемства плошчу памыла спэцтэхніка. Улады пастараліся пазьбегнуць розгаласу ад сёньняшняй акцыі — журналістам не давалі здымаць разгон.
Вярхоўны суд пакінуў прысуд Сьвеціку бязь зьменаў
Віцебскі праваабаронца зьвярнуўся ў суд вышэйшай інстанцыі пасьля таго, як 16 ліпеня ў абласным судзе яго прызналі вінаватым у распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці.
Заўтра – 10 год з дня знікнення Ганчара і Красоўскага
Расследванне факту знікнення дагэтуль не скончанае.
У Паўла Севярынца канфіскавалі раман
Гэта адбылося яшчэ 6 верасня. У гэты дзень сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі аддаў рукапіс раману Дзянісу Садоўскаму, каб той адксеракапіяваў твор.
Пра ўмовы ўтрыманьня ў жаночай папраўчай калёніі №4
На пошту "Салідарнасьці" прыйшоў ліст ад мужа Бачурнай Яўгеніі Міхайлаўны, у якім расазваецца пра ўмовы і парушэньні ўтрыманьння ў жаночай папраўчай калініі №4.
(на мове арыгіналу)
Разгон акцыі супраць прысутнасьці расейскіх войскаў на Беларусі (фотарэпартаж)

Сустрэча з Юрыям Лявонавым

У Камітэце абароны рэпрэсаваных ”Салідарнасьць” праваабаронцы сустрэліся з былым палітвязьняволеным Ю.Лявонавым і яго дачкой Юліяй.
Беларускамоўная настаўніца засталася без працы
Бяз працы ў новым навучальным годзе засталася менская настаўніца Тацяна Ўланава, сябра КХП БНФ і Таварыства беларускай мовы.
Прыйшоў кадэбіст — дзяўчыну звольнілі з працы
З працы звольнілі актывісту «Маладой Беларусі» Касю Галіцкую. Дзяўчына працавала перакладчыцай у адной замежнай фірме, якая займалася продажам сельскагаспадарчай тэхнікі.
Чарговы сход бацькоў
Cход бацькоў студэнтаў-каліноўцаў адбыўся нарыканцы жніўня. Былі адзначаны падзякай 8 дыплёмаў, якія ў гэтым годдзе абаранілі студэнты –каліноўцы, якія патрапілі ў Польшчу ў 2006 годзьдзе, адразу па сьлядах гарачых падзей Плошчы.”Гэтага ўдалося дамагчыся дзякуючы строгай дысцыпліне і мэтанакіраванасьці,”-засьведчыла маці студэнта- выпускніка Праграмы. Бацькам новых стыпендыстам было расказана пра ўмовы навучаньня і пражываньня ў Польскай рэспубліцы.
Пададзена надзорная скарга па справе Яны Паляковай
На думку адваката маці Яны - Нэанілы Паляковай - аднабаковасьць і няпоўната судовага сьледзтва, якія мелі месца пры разглядзе справы судом Салігорскага раёна, патрабуюць паўторнага разгляда справы судом першай інстацыі.
Жалезьнічэнка едзе вучыцца ў Амстэрдам
Гомельскі дэмакратычны актывіст, сябра БНФ Зьміцер Жалезьнічэнка, які месяц таму вярнуўся з войска, паступіў вучыцца ў Тэхнічны ўнівэрсытэт у Амстэрдаме.
У “каліноўцы” запісаліся яшчэ 43 чалавекі
Чацьверты год запар па праграме Каліноўскага, якую падтрымлівае польскі ўрад, паехалі вучыцца ў польскія ВНУ беларускія студэнты, адлічаныя зь беларускіх ВНУ паводле палітычных прычынаў, а таксама дзеці апазыцыйных актывістаў.
Акцыя на плошчы Незалежнасьці “Камунізм = фашызм”

На плошчы Незалежнасьці актывісты "Маладога фронту" правялі акцыю “Камунізм = фашызм”. Мікола Дземідзенка і Ганна Бунько прыляпілі карыкатурны плякат з адпаведнай назвай на помнік Леніну.
Дубскі застаецца за кратамі
Сёньня судовая калегія Магілёўскага абласнога суду не задаволіла касацыйнай скаргі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Дубскага.
Гомель, КГБ: быў Вектар, цяпер Эколаг
Трагедыя Андрэя Зайцава і драма Ўлада Міхайлава не былі апошнімі. Нехта Сяргей Гаўрылін апублікаваў у інтэрнэце свой дзёньнік як чалавек, які быў засланы ў якасьці інфарматара ў гомельскі апазыцыйны асяродак.
Журналістаў НТВ дэпартавалі зь Беларусі
Паводле інфармацыі кіраўніка Менскага бюро НТВ В.Кузьміна журналістаў гэтага тэлеканалу А.Малкава і Ю.Бабенку дэпартавалі зь Беларусі. МУС Беларусі гэтую інфармацыю абвяргае.
© 2006-2010 Salidarnasc








