Палітвязьням усё яшчэ патрэбна дапамога
Вы можаце дасылаць палітвязьням лісты. Разам зь імі дасылаць чыстыя капэрты й паперу. Больш за ўсё ім не хапае інфармацыі. Прасьцей за ўсё дасылаць раздрукоўкі зь сеціва. Лепш за ўсё дасылаць заказнымі лістамі.
Акрамя гэтага можна дасылаць газэты, часопісы, кнігі(бандэрольлю за адзнакай "кніжная").
Па-магчымасьці можаце дасылаць грошы на іх рахункі ў калёніі(паштовым пераводам).
Казулін Аляксандар
211300, Віцебская вобласьць, Віцебскі раён, пас. Віцьба, ПК-3, атрад №1.
Кім Андрэй
213000, Магілёўская вобл., горад Бабруйск, вул.Сікорскага, 1, ВК-2, атрад 11.
Парсюкевіч Сяргей
213004, Магілёўская вобл., горад Шклоў, ВК-17,атрад 14.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
