by | en

Падпішыся на рассылку

RSS-матэрыял

Нашыя банэры

Ператрус у доме актывіста апазіцыі

Ператрус у доме актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Кішкурны 30 сакавіка скончыўся канфіскацыяй рызографа і друкаваных матэрыялаў. Пра гэта У.Кішкурна паведаміў агенцтву БелаПАН. Нагадаем, сёння чацвёра міліцыянтаў з панятымі і ордэрам на ператрус увайшлі ў прыватны дом у Менску, дзе пражывае У.Кішкурна, па надуманай падставе пошуку наркотыкаў.
"Пасля заканчэння ператрусу супрацоўнікі міліцыі ўручылі мне паперу пра тое, што канфіскуюць у мяне рызограф, 20 улётак "За свабоду!", барабаны да рызографа і разак для паперы. Пасля гэтага яны выклікалі грузчыкаў, пагрузілі ўсё гэта ў машыну і з`ехалі", — паведаміў У.Кішкурна прэс-цэнтру Хартыі`97.

Па яго словах, наркотыкі ніхто не шукаў. "Цалкам зразумела, што ўсе гэтыя дзеянні звязаныя не з наркотыкамі, а з палітыкай. Ну, і для таго, каб у чарговы раз паспрабаваць папсаваць мне нервы", – сказаў У.Кішкурна.

Цяпер У.Кішкурна чакае юрыста для таго, каб абскардзіць дзеянні міліцыі.

« сьнежань 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

26.05.2008

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2008 Salidarnasc