Падпішыся на рассылку
Аўтуховіча пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу МУС
Па словах адваката Паўла Сапелкі, гэта азначае, што стан здароўя Аўтуховіча пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым яго ўтрыманьне ў сьледчым ізалятары.
Па словах адваката Паўла Сапелкі, гэта азначае, што стан здароўя Аўтуховіча пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым яго ўтрыманне ў следчым ізалятары.
19 траўня, Мікалаю Аўтуховічу паведамілі, што яго пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Пра гэта распавёў адвакат Павел Сапелка пасля сустрэчы са сваім падабаронным у следчым ізалятары. Па словах адваката, гэта азначае, што стан здароўя Аўтуховіча пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым яго ўтрыманне ў следчым ізалятары, нават ва ўмовах санчасткі. Тым не менш, М. Аўтуховіч працягвае галадоўку і спыняць яе збіраецца толькі пасля выканання яго патрабаванняў.
Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў следчым ізалятары з 8 лютага 2009 года па абвінавачванні ў падпале маёмасці ў 2005 годзе. Разам з ім па такім жа абвінавачванні арыштаваныя Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка.
Адвакат Сапелка нагадаў, што ў якасці патрабаванняў Аўтуховіча -- або змена меры стрымання абвінавачаным па дадзенай справе, або завяршэнне расследавання ў самыя кароткія тэрміны і накіраванне справы ў суд.
Як адзначыў П. Сапелка, рэакцыя на патрабаванні Мікалая Аўтуховіча пакуль адсутнічае: ні на адну са скаргаў ці хадайніцтваў адказу пакуль атрымана не было.
Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч 16 красавіка абвясціў галадоўку, паколькі лічыць сябе невінаватым. Галадоўка з’яўляецца адзінай законнай ва ўмовах турмы мерай, на якую мог пайсці абвінавачаны, пратэстуючы супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў, адсутнасці пракурорскага нагляду за ходам расследавання яго справы.
Паводле Нашай Нівы
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2010 Salidarnasc







Comments
Post new comment