by | en

Наведваньне “БелРада”

Сябры Камітэта абароны рэпрэсаваных й “Маладога Фронту” наведалі інстытут радыяцыйнай бяспекі “БелРад” з мэтай азнаёміцца з новымі праграмамі дзейнасьці навукоўцаў у галіне абароны насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай аварыіі. Яны спаткаліся з кіраўніком інстытута, прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай Акадэміі Навук  В.Б. Несьцярэнка й загадчыкам лабараторыі У. І Бабенка й атрымалі ўсебаковую інфармацыю.

Інстытут “БелРад” праводзіць абшырныя даследаваньні ў Гомельскай, Магілеўскай, Берасьцейскай абласьцях, вядзе маніторынг стану здароўя дзяцей у дзіцячых садках і школах, ажыцьцяўляе кантроль над прадуктамі харчаваньня. Інстытут мае шэраг пунктаў радыяцыйнага кантролю ў забруджаных рэгіёнах. Нядаўна супрацоўнікі інстытуту дасьледвалі дзетак у Полацку, які раней лічыўся чыстым горадам. Замеры паказалі, што дзеці маюць невялікія, але небяспечныя дозы. Выклікае хваляваньне той факт, што дозы радыёактыўнага цэзія ўтрымліваюць арганізмы дзяцей, якія пражываюць у Менску.

Супрацоўнікі інстытута рэкамендуюць ужываць айчынны прэпарат “Вітапект-2”, які дазваляе якасна выводзіць радыёнукліды з арганізму чалавека. Разам з гэтым навукоўцы раюць кантраляваць чысьціню прадуктаў харчаваньня, апрацоўваць належным чынам садавіну, гародніну, малочныя прадукты. З інфармацыяй і прэпаратам “Вітапект” можна азнаёміцца у Камітэце абароны рэпрэсаваных.

« ліпень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
  1 2 3 4 5 6
9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

Суд над Фінькевічам -  20 сьнежня

© 2006-2008 Salidarnasc