Маці заўсёды верыць...
Праваабаронцы, актывісты праваабарончага цэнтру “Вясна” разам з сябрамі Камітэта абароны рэпрэсаваных зладзілі вандроўку на Гомельшчыну з мэтай атуліць сардэчным цяплом маці Юрыя Захаранкі ў гадавіну зьнікненьня сына.
Генэрал міліцыі Юры Захаранка не вярнуўся дадому 7 красавіка 1999 года.
Ульляна Рыгораўна, якая пражывае недалёка ад Мозыра, сустрэла іх ветліва й гасьцінна. Яна заўсёды рада прыезду гасьцей, якія хочуць яе падтрымаць. І пагаварыць з добрымі людзьмі прыемна, да й багата чаго трэба зрабіць па гаспадарцы.
На вяку жанчыны было шмат гора й пакутаў. У Вялікую Айчынну вайну яна ў 16-ці гадовым узросьце была вывезена ў Няммечыну, працавала на гаспадароў, з жахам узгадвае бамбежкі, што адбываліся ў Заходняй Эўропе незадоўга да перамогі. Брат Ульляны Рыгораўны зьяўляецца Героем Савецкага Саюзу.
На жаль, жанчына ў адзін год страціла дваіх сыноў. Старэйшы сын ўвосень памёр пасьля аперацыі на сэрцы, малодшы зьнік праз паўгады ўвесну. Верыць Ульляна Рыгораўна, што ён вернецца дадому, прыйдзе й пастукае ў акенца, як толькі ён адзін звычайна робіць, знаёмым для яе чынам. Маці ніколі не губляе надзеі…
© 2006-2008 Salidarnasc
