by | en

Працяг Плошчы сумленьня і адказнасьці

31 жніўня 2007г. адбылася сустрэча з удзельнікамі праграмы К. Каліноўскага новага набору. Каля 70 юнакоў і дзяўчат сёлета змогуць працягнуць навучаньне ў Польскай Рэспубліцы.

Перад ад’ездам у Варашаву юнакоў павіталі Старшыня Камітэта абароны рэпрэсаваных Іна Кулей і прадстаўнікі бацькоўскай ініцыятывы.

“Праграма ўлаладкаваньня юнакоў ў замежныя ўніверсітэты разбурыла рэпрэсіўныя планы тых, хто тут перасьледваў моладзь. Беларускія ВНУ цяпер выключаюць з навучаньня значна меньш студэнтаў. Моладзь адчувае сябе больш абароненай і мае больш шанцаў на будучыню,”- зазначыла Іна Кулей.

Пра свой досьвед распавялі старэйшыя студэнты-каліноўцы. Яны падзячылі за магчымасьць працягваць самаўдасканаленьне па абраных спецыяльнасьцях. Адзін з іх, Мацьвей Чысьцік, які навучаецца ў Гданьскім Універсітэце, падкрэсліў неабходнасьць кантакта з тутарамі, якія аказваюць істотную дапамогу па адаптацыі да новых умоваў і працэсе навучаньня.

Павал Севярынец даслаў ліст, ў якім гаворыцца:

“Вашая супольнасьць зараз – гэта фарпост вольнае Беларусі на Захадзе. Будзьце ж годнымі імя Каліноўскага і найменьня “беларускія студэнты ў Польшчы”. За вамі, як за авангардам Новае Беларусі, назірае ўвесь сьвет. Вы - будучая эліта, якая ў свой час зьменіць краіну, а магчыма і ўсю Эўропу. Таму сярод вас не павінна быць месца хцівасьці, разбэшчанасьці, нацыянальнаму бяспамяцтву”.

А ўжо 3 верасьня ў залі Варшаўскага Універсітэту з удзелам прадстаўнікоў польскага ўраду, а таксама лідэра “Руху за Свабоду” А. Мілінкевіча і Іны Кулей адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новага навучальнага году.

« ліпень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
  1 2 3 4 5 6
9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

Суд над Я. Грышчэняй

© 2006-2008 Salidarnasc