by | en

Падпішыся на рассылку

RSS-матэрыял

Нашыя банэры

Андрэй Шарэнда арыштаваны на 15 сутак

Суд Маскоўскага раёну г.Берасьце пакараў актывіста Руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнду 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у прэзентацыі кнігі былога палітвязьня Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Судзьдзя Вольга Смірнова кваліфікавала дзеяньні Андрэя Шарэнды, як удзел у несанкцыянаваным сходзе. Яшчэ адзін актывіст руху "За Свабоду" Раман Кісьляк пакараны штрафам у дзьве базавыя адзінкі.

Таксама ў бліжэйшыя дні Андрэя Шарэнду  чакаецца яшчэ адзін суд. Гэтым разам яго абвінавачваюць у супраціўленьні супрацоўнікам міліцыі.

Андрэй Шарэнда быў затрыманы ўчора  зранку ў Берасьце каля пад’езда свайго дому і дастаўлены ў Маскоўскі РАУС г.Берасьце. Актывіста азнаёмілі з “дапрацаваным” пратаколам за ўдзел у  несанкцыянаваным сходзе, складзеным на яго 19 жніўня.

 

Калі Андрэя вялі ў будынак суду, ягоныя  сябры Віталь Сымонік і Паліна Панасюк спрабавалі  перадаць яму ежу. Супрацоўнікі міліцыі груба адштурхнулі Паліну Панасюк. Андрэй хацеў заступіцца за дзяўчыну, але міліцыянты кінулі яго на зямлю і пачалі зьбіваць. Ужо ў судзе яны папярэдзілі актывіста, што на яго будзе складзены новы пратакол адміністрацыйнага парушэння за супраціўленьне супрацоўнікам міліцыі.

 

Тым часам былі затрыманыя Віталь Сымонік і Паліна Панасюк. Іх 7 гадзінаў пратрымалі ў машыне. І толькі позьнім вечарам яны былі дастаўленыя ў РАУС, дзе на іх склалі пратаколы аб дробным хуліганстве і  супраціўленьне супрацоўнікам міліцыі. Сёньня чакаецца суд над імі.

« сьнежань 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

26.05.2008

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2008 Salidarnasc