by | en

Бацькоўскі сход вызначыў накірунак дзейнасьці

 24 кастрычніка адбыўся прадстаўнічы сход бацькоў моладзевых актывістаў і студэнтаў –каліноўцаў.  У сходзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Камітэта абароны рэпрэсаваных, жаночай партыі “Надзея”, бацькі студэнтаў-каліноўцаў, якія навучаюцца ў Варшаве, Беластоку, Кракаве, Гданьску , журналісты з незалежных СМІ.

Асноўнай мэтай сходу было пастаўлена далейшае ўмацаваньне салідарнай бацькоўскай супольнасьці і вызначаны накірункі працы, аказваць маральную і псіхалягічную падтрымку рэпрэсаванай моладзі, каб за
кожнага маладзёна стаяла кола родных і сяброў.

Бацькі студэнтаў-каліноўцаў і моладзевых актывістаў напрацягу года неаднаразова зьбіраліся на сходы, дзяжурылі на РАУСах пасьля гульнанацыянальных акцый, паўставалі ў салідарнае кола на судах, езьдзілі ў культурніцкія вандроўкі.

Сход прыняў рашэньне прызначыць бацькоўскіх каардынатараў на Праграме К. Калиноўскага па гарадах навучаньня з мэтай дапамогі. Не застануцца без увагі студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту.

« ліпень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
  1 2 3 4 5 6
9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

16.05.2008

© 2006-2008 Salidarnasc