Лялькова аштрафавалі за правядзеньне ўстаноўчага сходу

Суд Мінскага раёна аштрафаваў актывіста руху “За Свабоду” Ігара Лялькова на 930 тыс. рублёў за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства “апазіцыйнага характару – схода руху “За свабоду Беларусі”, на якім прысутнічала больш за 250 чалавек” у жніўні гэтага года.
Супрацоўнікі Мінскага РАУС выклікалі Ігара Лялькова на размову больш чым праз месяц пасля мерапрыемства, аднак пратаколу не складалі і не высоўвалі абвінавачванняў. І вось зусім нядаўна актывіст руху даведаўся, што Мінскі абласны суд аштрафаваў яго на 930 тысяч рублёў па арт. 23.41 ч.2 КаАП за парушэнне правядзення масавага мерапрыемства.
Ігар Лялькоў зьбіраецца абскарджваць пастанову суду.

Нагадаем, што 11 жніўня пад Заслаўем адбыўся пікнік Руху “За Свабоду”, на якім прайшоў устаноўчы сход Рэспубліканскага правабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За Свабоду”. На пікніку прысутнічала каля 300 чалавек з 50-ці раёнаў Беларусі. АМАП і некалькі дзесяткаў міліцыянтаў спынілі правядзеньне пад Менскам сустрэчы актывістаў Руху “За Свабоду” і арыштавалі гукаўзмацняльную апаратуру, якую дагэтуль не вярнулі.
| Пн | Аўт | Cр | Чц | Пт | Сб | Ндз |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
