Сябры працягнуць змагацца за вызваленьне Казуліна

25 лістапада прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў наведалі калёнію “Віцьба”, дзе знаходзіцца ў зьняволеньні экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін. Да іх далучыліся рэгіянальныя актывісты зь Віцебску й Наваполацку.
Сябры й спадзьвіжнікі перадалі віншаваньні, лісты, паштоўкі й кнігі вязьню праз супрацоўніка калёніі. У гэты час праходзіла спатканьне А.Казуліна з роднымі ў будынку побач. Моцныя поклічы,” З Днём народзінаў!” “Свабоду Казуліну!”узьняліся над віцебскімі абшарамі.
Да сымбалічнага крыжа, што стаіць пры дарозе насупраць калёніі, прысутныя ўсклалі кветкі.
У кароткім імправізаваным мітынгу ўзялі слова Анатоль Ляўковіч, Алег Волчак. Сябра Аляксандра Казуліна Сяргей Скрабец распавёў прысутным аб днях праведзеных разам ў няволі. У гэты ж дзень прайшлі акцыі салідарнасьці зь беларускім вязьнем сумленьня ў шматлікіх эўрапейскіх х краінах.
| Пн | Аўт | Cр | Чц | Пт | Сб | Ндз |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
