Артур Фінькевіч
Адзін зь лідэраў Маладога фронту, вызвалены 5 лютага, наведаў Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць».
-Артур,вось ўжо тыдзень праведзены на свабодзе, якія першыя пачуцьці?
Проста цудоўныя, шчыра кажучы, ня чакаў убачыць такое вялікае
кола людзёў, якія хацелі б павіншаваць мяне. Толькі зараз уцяміў, што акрамя маіх паплечнікаў, за маё вызваленьне штодзень змагаліся шмат людзёў, у тым ліку і Камітэт “Салідарнасьць”. Збольшага дзякуючы іхнім намаганьням, касацыйная скарга 5 лютага была задаволена, і я выйшоў на свабоду. (Самі сябе называем змагарамі)
-Як лічыш, зьмянілася штосьці за два гады , што быў за кратамі?
-У грамадзтве ці ва мне? Адносна сябе скажу—нічога не зьмянілася. Ведаеце, калі б яшчэ год або тры быў у зьняволеньні—усё роўна выйшаў з тымі жа перакананьнямі наконт таго, чым мушу займацца.Вера у справядлівасьць нашай справы ў мяне непахісная.
Ёсьць такія словы: калі не я, дык хто жа? Гэта пра мяне. І,напэўна , пра ўсіх маладзевых актывістаў.
А вось зьмены ў грамадзтве, на мой погляд, відавочныя. Я мяркую па таму, што, калі ў 2006 я апынуўся ў СІЗА, то ў размове з сукамернікамі часьцяком спрачаўся, нешта даводзіў пра небходнасьць зьменаў. Авось зараз, нават на “хіміі”, з кім не пачнеш гаварыць, усе пагаджаюцца ,так жыць нельга больш.
-У “Маладым фронце”абмяркоўваеце шляхі ператварэньняў у грамадзтве?
-Ня толькі абмяркоўваем, але і робім пэўныя захады, каб кардынальным чынам ўплываць на сітуацыю ў краіне.
Зараз шмат гавораць пра эканамічныя ўмовы, а мы лічым галоўным, каб кіраваць краінай прыйшлі новыя людзі—шчырыя , ахвярныя—якія ў маральным, духоўным пляне былі б лепш тых, хто зараз пры ўладзе. Сярод такіх людзёў я бачу Аляксандра Мілінкевіча. А ўвогуле такіх людзёў усё больш робіцца. Яны ня хочуць трываць, калі ўлада іх зьняважае, зьнішчае іхныя правы . Гэта і студэнты, і прадпрымальнікі і іншыя сацыяльныя асяродкі, зь якімі працуе “Малады фронт”. Мы распаўсюджваем інфармацыю аб неабходнасьці свабоды—палітычнай, эканамічнай, асабістай, бо без яе нас зноў загоняць у стойла, у якім жылі нашыя дзяды і бацькі больш за семьдзясят гадоў.
-Грамадзкая дзейнасьць патрабуе шмат часу. Ці застаюцца вольныя гадзіны на асабістае жыцьцё, на вучобу, на каханьне?
-Зразумела, вучобу я не спыняў нідзе: ні на “хіміі”,ні ў ізалятары. Я разумею, што маладому палітыку неабходны ня толькі жыцьцёвы досьвед, але і высокакласная адукацыя. Зараз вучуся завочна на факультэце паліталёгіі ў ЭГУ.
Ну,а наконт асабістага жыцьця, я імкнуся пакуль не плянаваць нічога. Нешта плянаваць у сёньняшней сітуацыі—значыць падставіць пад пагрозу блізкага чалавека, які можа пакутваць з-за цябе. А я гэтага не хачу.
| Пн | Аўт | Cр | Чц | Пт | Сб | Ндз |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
