Новы год пачаў з сустрэчы з татам
7 студзеня Мікалай Аўтуховіч адзначыў дзень народзінаў. Сям’і было дазволена двухдзённае спатканьне ў калёніі на вул. Кальварыйскай у г. Менску. Як распавяла дачка М.Аўтуховіча Кацярына пасьля сустрэчы зь вязьнем, яе бацька знаходзіцца ў халодным памяшканьні, дзе жывуць каля 100 чалавек. Да спатканьня яго больш гадзіны яго трымалі ў тонкай вопратцы і лёгкім абутку на холадзе ў чаканьні дазволу зайсьці ў залю для сустрэч. Мікалай Аўтуховіч , ветэран афганскай кампаніі, прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч быў асуджаны па сфабрыкаванаму абвінавачаньню аб неўплаце падаткаў. Прадпрымальнік быў арыштаваны 14 кастрычніка 2005 года і прыгавораны да 3,5 гадоў турэмнага зьнявленьня.
Кацярына ганарыцца, што яе тата Мікалай Аўтуховіч быў узнагароджаны ўрадавымі ордэнамі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За адзнакі ў вайсковай службе», зьяўляецца сябрам Асацыяцыі Афганскіх воінаў – Інтэрнацыяналістаў, шмат добрых справаў зрабіў для роднага горада Ваўкавыска, даў працу многім людзям. Пасьля службы ў войску Мікалай Аўтуховіч стварыў сям’ю, распачаў бізнэс, займаўся грузаперавозкамі, змагаўся за правы прадпрымальнікаў. Часта да яго прыяжджалі яго сябры зь Беларусі й Расеі, былыя “афганцы”. Дачка памятае, як радаваліся яны з маці, калі тата вяртаўся пасьля доўгіх замежных рэйсаў ў Чэхію, Нямеччыну, Летуву, Латвію.
Цяпер спадар Мікалай чакае кожнага спатканьня з сям’ёй, а яны дазволены адзін раз на паўгады. Умовы, у якіх ён жыве ў калёніі, дрэнныя, тэмпература паветра +13 градусаў, рана выключаюць сьвятло, у вязьня стаў псавацца зрок. Ён рады кожнаму лісту, кожнай паштоўцы, бо нялёгка каратаць час у няволі.
© 2006-2008 Salidarnasc
