by | en

Падпішыся на рассылку

RSS-матэрыял

Нашыя банэры

Прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча зьбілі ў турме на Акрэсціна

Учора з менскай турмы на Акрэсьціна выйшаў на волю віцебскі прадпрымальнік Сяргея Парсюкевіч, які быў арыштаваны за ўдзел у акцыі 10 студзеня. Ён распавёў, што ў мінулы панядзелак у турме яго зьбіў супрацоўнік міліцыі.

 

Судова-медычнай экспэртызай засьведчана, што ў Сяргея Парсюкевіча ёсьць сінякі ды раны на целе. Па словах пацярпелага, на шыі былі яшчэ сляды таго, што яго душылі, але за тыдзень яны сышлі.

Парсюкевіч, які хварэе на астму і мае хранічную хваробу страўніка, кажа, што пакуль не зьвяртаўся ў праваахоўныя органы па факце збіцця — пасьля зняволеньня проста не мае фізічных сілаў. А вось міліцыянт абвінаваціў самога зьняволенага ў нападзе. На дадзены момант пракуратура праводзіць па гэтай заяве праверку.

4 лютага Сяргей Парсюкевіч мусіць прыехаць у Менск на чарговую гутарку са сьледчымі.

 

Паводле Эўрапейскага радыё

« сьнежань 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

Андрэй Кім

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2008 Salidarnasc