Тацяна Цішкевіч
Актывістка грамадзянскай кампаніі “Jeans - за свабоду!” Тацяна Цішкевіч правяла 20 сутак ў турме на Акрэсьціна па сфабрыкаванаму абвінавачаньню.
Мы сустрэліся з моладзевай актывісткай праз некалькі дзён пасьля яе вызваленьня зь вязьніцы. Пра сябе Тацьцяна паведаміла, што нарадзілася яна 14 верасня 1987, вучылася ў 193-цяй Менскай сярэдняй школе, працавала трэнерам верхавой язды ў Ратамцы, а зараз вучыцца ў Акадэміі фізічнай культуры на трэнерскім адзьдзяленьні, на другім курсе.
С.: Тацьцяна, раскажыце, калі Вы пачалі ўдзельнічаць ў грамадзкім руху?
Т.Ц.: Прыблізна год таму, пасьля знаёмства з Мікітам Сасімам і яго сябрамі. Займалася распаўсюдам газэтаў, улётак, налепак і за гэта мяне некалькі разоў затрымлівалі. Увесну 2007-га давялося правесьці двое сутак на Акрэсьціна.
Да гэтага ўвесь вольны час я прысьвячала коннаму спорту. Я вельмі люблю коняў, жывёлак і прыроду, працавала ў прыватных гаспадароў на стайні, удзельнічала ў конных спаборніцтвах займалася трэнэрскай працай, і хацела гэтаму прысьвяціць сябе ў будучыні, але цяпер меня больш цікавіць дзейнасьць праваабаронцаў.
С.: Аднойчы Вы прыкавалі сябе кайданкамі да металічнай гарадзкой агароджы. 16 жніўня 2007 года Вам моцна дасталося ад міліцыянтаў?
Т.Ц. У той дзень мы праводзілі акцыю па абароне касьцёла Сьвятога Язэпа. Міліцыя нікога не дапускала да касьцёлу і разганяла групкі моладзі, якія зьбіраліся побач. Зь іншымі ўдзельнікамі акцыі я вырашыла адысьці праз вуліцу Нямігу да кінатэатра “Масква”. Там схапілі лідэра нашай кампаніі ” Jeans – за свабоду!” Мікіту Сасіма. Прахожыя пачалі моцна гукаць:
“ Бандыты! Людзей б’юць! На дапамогу!” Я пыталася дапамагчы Мікіце, але мяне адкінулі ў бок, зьбілі кулакамі і нагамі, і мне стала дрэнна. Я апынулася ў шпіталі...Туды мяне прыходзілі наведаць мае сябры і нават незнаёмыя людзі, каб падтрымаць мяне, тэлефанавалі, прыносілі розныя рэчы. Прыязджалі журналісты і праваабаронцы.
С.: Што здарылася ізноўку 10 студзеня гэта года?
Т.Ц.: Пасьля акцыі прадпрымальнікаў з группай моладзі мы знаходзіліся ў районе вуліцы Энгельса, як раптам на нас наляцелі АМАПАўцы. Я трымала ў руках сьцяг з гербам Менску на дрэўцы. Не пасьпелі мы азірнуцца, як нас схапілі, зьбілі па нагах і па галаве, запіхнулі ў аўтазак. У гэты час па рацыі перадавалі загад: “ Нікога не чапаць, не кранаць!” ” Гэта не пра вас!”,- працэдзіў скрозь зубы міліцыянт, і працягваў ў аўтазаку зьбіваць хлопцаў.
У Цэнтральным РУУСе адносіны да нас былі вельмі жорсткімі. Усіх паставілі тварам да сьцяны і пачалі перапісваць прозьвішчы. Міліцыянты, а іх было каля 25-ці, раз’юшана аралі на нас і лаяліся несьцярпімым матам. Убачыўшы мой пашпарт, загадчык РУУСа Грышчанка хацеў разарваць яго на часткі. У мяне адабралі візітоўку адваката і каардынаты Сьцівена Гілена. Калі я не згадзілася выцягваць шнуркі з ботаў, міліцыянты самі расшнуравалі іх і кінулі мне іх - адзін ў твар, а другі - ў жывот. У хлапцоў у гэты час бралі адбіткі пальцаў...Потым складалі пратаколы, не ведаючы, як было насамрэч.
С.: Вам двойчы выклікалі хуткую дапамогу?
Т.Ц.: Так. У мяне моцна балела галава і ногі. На вуліцы білі цяжкімі ботамі і каленямі па нагах, потым два тыдні не сыходзілі сінякі. У дзесяты клінічны шпіталь мяне суправаджаў сумнавядомы супрацоўнік Сушчэня. Ён хадзіў сам мной па ўсіх кабінетах да лекараў.
Нарэшце, яму выдалі маю даведку: легкая чэрапна-мазгавай траўма, ушыбы мягккіх тканяў галавы.Тады мяне зноў вярнулі ў ізалятар часовага утрыманьня. На працягу двух сутак 10 і 11-га, пакуль былі ў судзе мы амаль што нічога ня елі.
С.: Не зважаючы на гэта, Вас абвінавацілі па двух артыкулах (мацернай лаянцы і парушэньню грамадзкага парадку) і прысудзілі 20 сутак арышту, максымальны за апошнія часы тэрмін. Неверагодна, што аб’ектам такой нянавісьці і зьдзеку стала дзяўчына!
Т.Ц.: На Акрэсьціна я спачатку патрапіла ў камэру з дзьвюма нашымі дзяўчатамі: Сашай і Палінай, але на пяты дзень мяне перавялі ў іншую камэру да спрактыкаваных “угалоўніц”. Давялося сядзець са звычайнымі дэбашыркамі. Але і тыя спачувалі, пыталіся мяне пра стан здароўя.
У суседніх камэрах хлопцы гучна сьпявалі і падбадзёрвалі нас. Мы перамаўляліся праз вентыляцыю. Праз адваката Веру Страмкоўскую я даведвалася пра падзеі на волі і вызваленьне палітвязьняў.
У камэрах было вельмі халодна, на трэці дзень я захварэла, балела горла, узмацніўся кашаль,
гучныя хрыпы з маіх грудзёў занепакоілі медсястру і фельчарку. Медсястра кожны дзень давала лекі, і усё ж прышлося выклікаць “хуткую” і зноў завезьці мяне ў шпіталь.
С.: Ці паўплывала на Вашу вучобу знаходжаньне за кратамі?
Т.Ц.: Зь Беларускай Акадэміі фізічнай культуры мяне хацелі адлічыць за тое, што не была сваечасова ўнесена аплата за навучаньне. Зараз я пытаюся вырашыць гэту праблему, і хацела б працягваць вучыцца. Калі мне не дазволяць зараз, я ажыцьцяўлю гэта пазьней.
С.: Ці падзяляюць Вашы погляды старэйшыя ў сям’і?
Т.Ц. Не, нажаль. Зараз я жыву у сяброў, і так мне спакайней.
С.: Тацьцяна, якія Вашыя прагнозы на будучыню Беларусі, што будзе ўплываць на сітуацыю ўнутры, краіны, на Вашу думку?
Т.Ц.: Думаю, што эўрапейская кампанія будзе працягнута, таму што згодна сацыялагічным апытаньням большасьць насельніцтва падзяляюць эўрапейскія каштоўнасьці. Мы патрабуем ад уладаў выканаць 12 патрабаваньняў Эўразьвязу, у першую чаргу, правесьці свабодныя выбары і спыніць перасьлед дэмакратычных актывістаў. Гэта адчыніць нам дарогу ў Эўропу і дапаможа выйсьці з эканамічнага крызісу. Без выкананьня гэтых патрабаваньняў нашу краіну нічога добрага не чакае.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
