by | en

Падпішыся на рассылку

RSS-матэрыял

Нашыя банэры

У Гомелі караюць арганізатараў сустрэчы, якая яшчэ не адбылася

Учора былі пакараны двое актывістаў штрафамі ў памеры 30 базавых велічынь. Сёньня будуць судзіць арганізатара сустрэчы гамельчукоў з лідэрам Руху “За Свабоду”  Уладзімера Кацору.

 

Усіх актывістаў караюць па артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Іх абвінавачваюць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Само мерапрыемства яшчэ не адбылося. Да яго правядзеньня засталося 2 дні.

Падставай для затрыманьня і пакараньня актывістаў Уладзімера Шуміліна і ягонага сябра сталі знойдзеныя пры іх улёткі з запрашэньнем на сустрэчу зь Мілінкевічам. Праз дзень у ГУУС Гомеля быў запрошаны на размову Уладзімер Кацора. Ён узяў на сябе адказнасьць за выраб улётак і іх распаўсюд. Цяпер у РАУС па месцу жыхарства на Сп. Уладзімера складаюць пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. У 14 гадзін чакаецца суд над актывістам Руху Уладзімерам Кацорам.

Паводле milinkevich.org

 

 

« сьнежань 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

Андрэй Кім

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2008 Salidarnasc