У Салігорску разагнаны мітынг

Учора ў Салігорску на цэнтральную плошчу гораду выйшлі каля 300 чалавек для ўдзелу ў сацыяльным мітынгу ў абарону сацыяльных гарантыяў. Тым ня мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадзкімі актывістамі, быў жорстка разагнаны міліцыянтамі. Дапамогу ім аказваў адмыслова запрошаны на мерапрыемства менскі спэцназ.
Мітынг ставіў за мэту выказваньне нязгоды з палітыкай дабравольна-прымусовых збораў мясцовых уладаў на рамонт гораду да 50-гадовага юбілею, выказваньне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, пратэст супраць адмены льготаў. Да мітынгу была адмыслова падрыхтаваная адпаведная рэзалюцыя, якая між іншым уключала патрабаваньне неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.
На Цэнтральнай плошчы гораду сабралася каля 300 чалавек. Мітынг пачаўся а 14-й, але ўжо праз 5 хвілін пасьля пачатку акцыі плошча была ачэплена мясцовай міліцыяй, якой на дапамогу прыехаў менскі спэцназ.
Былі затрыманыя дзевяць чалавек: Уладзімер і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысьціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зьміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня, Генадзь Кудзелька. Пэнсіянеру Генадзю Кудзёльку пры затрыманьні стала кепска, і з пастарунку яго забрала «хуткая». У прыёмным пакоі паведамілі. што яго даставілі ў Старобінскую бальніцу (праблемы з сэрцам).
На восем чалавек міліцыянты склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (Валабуева вызвалілі пасьля дачы тлумачэньняў).
Затрыманых непаўнагадовых вызвалілі празь некалькі гадзін. У ІЧУ (ізалятар часовага ўтрыманьня) зьмясьцілі Уладзіміра Шылу і Зьмітра Банько.
Паводле saligorsk.org
| Пн | Аўт | Cр | Чц | Пт | Сб | Ндз |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
