by | en

Падпішыся на рассылку

RSS-матэрыял

Нашыя банэры

Артура Фінькевічу пагражае турэмнае зьняволяньне

Адміністрацыя Магілёўскай спэцкамэндатуры цягам дзесяці сутак мусіць вызначыць дысцыплінарнае пакараньне для аднаго зь лідэраў Маладога Фронту, Артура Фінькевіча за ўчорашні інцыдэнт. Для палітвязьня гэта можа скончыцца турэмным зьняволеньнем.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары пасьля адбою, калі Артур зайшоў у суседні пакой па валідол. Супрацоўнікі камэндатуры палічылі гэта парушэньнем рэжыму й запатрабавалі, каб хлопец напісаў тлумачэньне. “Калі ўсё ж вырашаць даць мне спагнаньне, то гэта будзе значыць, што мяне перавядуць у сьледчы ізалятар, а потым у судзе новая крымінальная справа паводле 415 артыкулу Крымінальнага кодэксу (ухіленьне або парушэньне правілаў распарадку падчас адбыцьця пакараньня). Мяне могуць пакараць да трох гадоў пазбаўленьня волі” - паведаміў Артур Фінькевіч.

Прэс-служба МФ

« сьнежань 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

26.05.2008

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2008 Salidarnasc