by | en

Падпішыся на рассылку

RSS-матэрыял

Нашыя банэры

Суд парушае правы грамадзянаў

26 чэрвеня ў Цэнтральным судзе г.Менска была разгледжана скарга па справе пратэстанцкага пастара Я.Лукасіка. На паседжаньне ня быў дапушчаны адвакат Аляксандр Галіеў. Разгляд справы пачаўся за зачыненымі дзвярыма, у адсутнасьці прадстаўнікоў абвінавачанага.

30 траўня начальнік РУУС Цэнтральнага раёну аштрафаваў Я.Лукасіка на адну базавую велічыню (31 тыс. рублёў) і абвесьціў аб яго дэпартацыі й забароне на ўезд у Беларусь на працягу пяці гадоў. 27 траўня Я.Лукасік был затрыманы пасьля набажэнства, якое ладзілася ў прыватным доме аднаго са сьвятароў пратэстанцкае царквы. Пастар і яго сям’я імкнуліся дамагчыся справядлівасьці й падалі скаргу, але канчатковае рашэньне суда засталося нязьменным.

Ганебна й тое, што апошні судовы працэс адбываўся ў былым памяшканьні Беларускага нацыянальнага ліцэю імя Я.Коласа. Некалькі гадоў таму ў сьветлых калідорах будынка па вул. Кірава гучалі галасы ліцэістаў, натхнёных духам свабоды. Тут яны наведвалі лекцыі, займаліся творчасьцю. А потым ліцэйская моладзь была выкінута на вуліцу на фармальнай падставе аварыйнага стану памяшканьня. Аднак у дзяржавы знайшліся грошы, каб адрамантаваць будынак, насадзіць дух казёншчыны й халоднага бяздушша, які зараз пануе тут. Мэтанакіравана рэжым зачыняе вольналюбівыя вучэльні й памнажае міліцэйскія ўстановы.

« сьнежань 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

16.05.2008

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2008 Salidarnasc