З 90-годзьдзем заснаваньня БНР
Рух “За Свабоду” і Камітэт абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасьць” 25 сакавіка распачаў віншаваньні з 90-годзьдзем заснаваньня БНР знакавых асобаў краіны. Сярод іх тыя, хто прадстаўляюць гонар і сумленьне нацыі, вядомыя пісьменнікі, навукоўцы, мастакі і актывісты руху, хто доўгія гады шчыраваў на ніве беларускай культуры і навукі, захоўваў і папулярызаваў гістарычную спадчыну, паўсядзённа змагаўся за дэмакратычныя ідэалы.
25 сакавіка прадстаўнікі Руху “За Свабоду” і “Салідарнасьці” наведалі народных паэтаў Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна, а таксама сям’ю грамадзкага актывіста, грэка-каталіцкага верніка Яна Антанюка. Прадстаўнікі ўручылі паважаным асобам сьвяточныя паштоўкі, кветкі і перадалі матэрыяльную падтрымку, сабраную сябрамі дэмакратычнага руху.
“Мы жадаем Вам, шчырым прыхільнікам Беларушчыны,- гаворыцца ў віншаваньні,- працягваць далей Вашу адданую дзейнасьць на карысць Радзімы, заставацца маладым душой і памкненьнямі! Моцнага Вам здароўя, бадзёрасьці духу, доўгіх гадоў жыцьця!”
Віншаваньні працягнуцца й у наступныя дні
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
