by | en

РУУС замест сустрэчы

19 красавіка пасьля сустрэчы ў Мастах лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча настойліва запрасілі ў Мастоўскі РУУС. Затрымалі таксама дэпутата Мастоўскага райсавету Зьмітра Кухлея і актывіста Язэпа Палубятку.

Пасьля сустрэчы ў Мастах Мілінкевіч з паплечнікамі накіраваўся на сустрэчу ў Горадню, аднак недалёка ад горада іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ з абвінавачваньнем, што іх машына нібыта крадзеная.

Супрацоўнікі Мастоўскага РУУС і ДАІ стварылі жывы шчыт, каб не прапусціць Мілінкевіча.

Лідэр Руху «За Свабоду» пакінуў Мастоўскі РУУС, бо міліцыянты не змаглі прад’явіць яму ніякіх абвінавачваньняў. Аднак як толькі ён сеў у аўтамабіль, супрацоўнікі РУУС выстраіліся перад ім «жывым шчытом». Па іх словах, у іх ёсць загад нікуды не выпускаць палітыка, каб сарваць сустрэчы ў Горадні.

У РУУС Гарадзенскага раёна, куды адвезьлі Аляксандра Мілінкевіча і пасажыраў машыны, іх дапыталі па крымінальнай справе па факце крадзяжу залатых вырабаў і ружжа 20 лютага ў вёсцы Каробчыцы Гарадзенскага раёну.

Пасьля разьбіральніцтва лідэра Руху «За Свабоду» і яго паплечнікаў адпусьцілі, але сустрэча была сарваная.

Акрамя гэтага ўначы 19 красавіка на падворку прыватнага дома Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты невядомыя прабілі ўсе колы чатырох аўтамабіляў, што там стаялі, не пашкадавалі і машыну суседа.

« тра 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
      3
5 6 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

Суд над Я. Грышчэняй

© 2006-2008 Salidarnasc