by | en

Моцныя абмежаваньні – у цэнтры ўвагі.

Грамадзкая Камісія па справах палітзьняволеных, ў сустрэчы якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі, Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, чальцыў “Ініцыятывы” завастрыла пытаньні фізычнага і маральнага стану арыштаваных Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча і Аляксандра Казуліна. На паседжаньні сваімі думкамі падзяліліся Ігар Леднік, Кацярына Садоўская, Эніра Браніцкая, Алесь Макаеў і іншыя.

Андрэй Кім у хуткім часе пасьля суду быў пераведзены ў турэмны шпіталь у сувязі з захворваннем вачэй. На стане здароўя адбілася знаходжаньне разам з людзямі , якія шмат паляць. Яшчэ на працягу 10 дзён Андрэй будзе знаходзіцца на лячэньні. Напісаць яму можна зараз па адрасе: г. Менск, вул Кальварыйская 36, Рэспубліканская бальніца, адзьдзяленьне нэўралёгіі, пал. 3 Андрэю Кіму.

Каб засяродзіць увагу на несправядлівым прысудзе ў адносінах да Андрэя Кіма мяркуецца прыцягнуць да удзелу замежных дыпляматаў. Стан Сяргея Парсюкевіча, які пакутуе на астму, стэнакардыю, таксама кепскі, магчыма, і ён будзе пераведзены ў шпіталь. Дапамога патрэбна сям’і Сяргея, бо яна часова пазбавілася кармільца.

“Такое ноу-хаў беларускай судовай сыстэмы, яе дамашняя адпраўка на “хімію» зьяўляецца моцным абмежаваньнем для моладзі, што атрымала прысуд па справе 14-ці.--зазначыў Павал Севырянец.-

Рэжым усталёўваецца кожнаму даволі строгі, у залежнасьці ад працоўнага распарадку Праца-дом-праца, дзьве гадзіны на наведваньне крамы.Ніякіх стадыёнаў, клюбаў, канцэртаў. Грамадзкая дзейнасьць забаронена.Тры папярэджаньні пагражыюць тым жа, што было з Артурам Фінькеевічам. —Каб выехаць да родных на вёску, трэба браць адмысловы дазвол. Для маладых, вольналюбівых асобаў гэта вельмі цяжка.Фактычна, маладзёны будуць зьяўляцца палітзьняволенымі.”.

Любыя акцыі салідарнасьці з захаваньнем бясьпекі дамамогуць інфармаваць грамадзтва аб стане новых зьняволеных,-зазначылі прысутныя на сустрэчы.- Гэта могуць быць ананімныя камэнтары і рассылкі ў сеціве, шматлікія лісты і паштоўкі ў СІЗА на Валадарскага,флэш-моб пастрыжаных і іншыя рэчы.

Грамадзтва таксама хвалююць такія несправядлівыя рашэньні, як вынесеныя штрафы за збор подпісаў па змяненьні рэлігійнага заканадаўства, арышт Вячаслава Сіўчыка за ўсталяваньне памятнага крыжа. Гэтыя праявы свабоды сумленьня, хрысьціянскай салідарнасьці, не павінны карацца ці абмяжоўвацца,- падкрэслілі прысутныя.

« ліпень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
  1 2 3 4 5 6
9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

Суд над Я. Грышчэняй

© 2006-2008 Salidarnasc