Хведарука завочна пакаралі арыштам і штрафам
Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука за ўдзел у акцыі 1 траўня завочна пакаралі арыштам на 10 сутак і штрафам на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў).
Суд над Зьмітром Хведаруком адбыўся завочна 12 траўня, але паведамленьне пра прысуд актывіст атрымаў толькі праз 11 дзён.
“Такім чынам, мне нават не пакінулі часу на абскарджваньне незаконнага прысуду, - кажа Зьміцер. – Цікава, што ў судовай пастанове гаворыцца, што я быццам бы атрымліваў позву ў суд і нават падпісаўся пад гэтай позвай. Але я, як і іншыя ўдзельнікі акцыі 1 траўня, ніякіх позваў у суд не атрымліваў і падпісвацца нідзе ня мог. Гэта хлусьня”.
Зьмітра Хведарука абвінавацілі ў тым, што ён “стаяў каля бібліятэкі зь сінім сьцягам з жоўтымі зоркамі, чым заклікаў грамадзянаў далучыцца да Эўразьвязу”. А пратаколе аб супраціве міліцыянтам адзначаецца, што “калі супрацоўнікі міліцыі падыйшлі да Зьмітра Хведарука, ён адразу ўпаў на зямлю, пасьля чаго яны проста былі вымушаны ўжыць фізычную сілу”.
Нагадаем, падчас сьвяткаваньня Дня Эўропы ля Нацыянальнай бібліятэкі актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” і Маладога фронту ўзьнялі сьцягі Эўразьвязу, пасьля чаго яны (каля 30 чалавек) былі затрыманы супрацоўнікамі АМАПу, пры затрыманьні шмат каго зьбівалі.
У Першамайскім РУУСе на моладзевых лідэраў Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Зьмітра Хведарука, Яўгена Афнагеля, Павала Юхневіча, Максіма Сергійца склалі пратаколы за “парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў”. Амаль усе маладзёны былі завочна пакараны арыштам на 7 сутак.
Арганізатар акцыі Мікалай Статкевіч ужо адбыў 10-сутачнае пакараньне.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
