Ці зьдзяйсьняў злачынствы ў шасьцігадовым узросьце Юрась Губарэвіч?
Намесьніка кіраўніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча падазраюць у злачынствах, зьдзейсьненых, калі палітыку было 6 гадоў.
У 2007 годзе ў сакавіку напярэдадні вясновых акцыяў пратэсту на хатні адрас Юрася Губарэвіча ў Белаазёрск завіталі супрацоўнікі міліцыі. Cа словаў маці палітыка, нечаканыя госьці хацелі ўзяць тлумачэньні па справе серыйных згвалтаваньняў у Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Роўна праз год дадому да Юрася Губарэвіча прыйшоў участковы Белаазёрскага ГАУС М. Валошчык. Ён хацеў сустрэцца з Юрасём па той самай справе згвалтаваньняў, але ўжо ў Драгічынскім, Бярозаўскім і Менскім раёнах. Дакладна вядома, што цяжкія злачынствы ажыцьцяўляла адна асоба, генатып якой устаноўлены. Са словаў участковага, серыя згвалтаваньняў доўжылася ад 1984 да 1994 года.
Юрась Губарэвіч накіраваў скаргу ў пракуратуру Бярозаўскага раёна на дзеяньні міліцыянтаў. Спадар Губарэвіч паспрабаваў дазнацца, ці насамрэч існуе такая крымінальная справа, у якім статусе ён праходзіць па гэтай справе, наколькі законныя ў дачыненьні да яго дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
У адказе з пракуратуры Бярозаўскага раёну паведамляецца, што парушэньняў заканадаўства з боку ўчастковага інспэктара Валошчыка ня выяўлена. Пракурор М. Курыловіч тлумачыць, што ў межах аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў праводзіцца праверка некалькіх соцень чалавек, якія пражывалі ў Бярозаўскім раёне, а пасьля ў Менску і Менскай вобласьці.
– Я лічу гэта перасьледам за сваю палітычную дзейнасьць. Расцэньваю дзеяньні міліцыі, як спробу штогодняга маральна-псыхалягічнага ціску на мяне напярэдадні сьвяткаваньня Дня Волі і правядзеньня Чарнобыльскага шляху, – кажа палітык.
Палітык акцэнтуе ўвагу на тым, што міліцыянты, якія хацелі праверыць яго на датычнасць да злачынства, у 2007 і 2008 гадах называлі розныя месцы іх здзяйсненьня. Юрась Губарэвіч адзначае, што да 1994 года, калі ўжо адбываліся ўзгаданыя злачынствы ў Менску, ён не пражываў на тэрыторыі Менскай вобласьці. Да таго ж, калі пачалася серыя згвалтаваньняў у 1984 годзе, Юрасю Губарэвічу было... 6 гадоў.
– Цяпер я зьбіраюся азнаёміцца з матэрыяламі праверкі раённай пракуратуры. Я хачу дазнацца, ці існуе сапраўды загад намесьніка міністра ўнутраных справаў правяраць сьпіс з некалькіх соцень чалавек на іх датычнасьць да згвалтаваньняў, як піша ў сваім лісьце раённы пракурор, ці ёсьць наогул такі сьпіс і на якой падставе я ў яго ўнесены.
Паводле milinkevich.org
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
