by | en

Рэпрэсаваныя

Алесь Таўстыка

Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» сустрэўся з аднім зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесям Таўстыкам пасьля ягонай чарговай «адсідкі» на Акрэсьціна. Адразу трэба сказаць, што нягледзячы на добра заўважную хранічную стомленасьць чалавека, які 15 дзëн правеў у няволі, пры гэтым амаль ад самага пачатку пакараньня трымаўшы галадоўку, спадар Алесь падчас размовы выглядаў на дзіва бадзëрым і на пытаньні адказваў зь імпэтам. У самым пачатку сустрэчы ëн сам прызнаўся, што за 15 дзëн згубіў ня меньш за 8 кіляграмаў вагі...

Артур Фінькевіч

Адзін зь лідэраў Маладога фронту, вызвалены 5 лютага, наведаў Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць».

Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч сядзеў у турме год і чатыры месяцы па абвінавачваньню ў кіраўніцтве й дзейнасьці ад незарэгістраванай арганізацыі.

Тацяна Цішкевіч

Актывістка грамадзянскай кампаніі “Jeans - за свабоду!” Тацяна Цішкевіч правяла
20 сутак ў турме на Акрэсьціна па сфабрыкаванаму абвінавачаньню.

Мы сустрэліся з моладзевай актывісткай праз некалькі дзён пасьля яе вызваленьня зь вязьніцы. Пра сябе Тацьцяна паведаміла, што нарадзілася яна 14 верасня 1987, вучылася ў 193-цяй Менскай сярэдняй школе, працавала трэнерам верхавой язды ў Ратамцы, а зараз вучыцца ў Акадэміі фізічнай культуры на трэнерскім адзьдзяленьні, на другім курсе.

« ліпень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
  1 2 3 4 5 6
9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

Суд над Я. Грышчэняй

© 2006-2008 Salidarnasc