Amnesty International просяць прызнаць Сяргея Каваленку вязнем сумлення
Крыніца:Еўрарадыё
11/05/2012 З адпаведным лістом да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звярнуўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт польскага палітыка. Нагадаем, ён з’яўляецца апекуном Сяргея Каваленкі і дапамагае яму ды яго сям’і.
Алена Каваленка дамагаецца дазволу на спатканне
Крыніца:Радыё Рацыя
10/05/2012Алена Каваленка сёння збіраецца дамагацца дазволу на асабістае спатканне з мужам. Яна хвалюецца, ці не распачаў яе муж зноў галадоўку.
Да Паўла Севярынца могуць ужыць амністыю
Крыніца:Радыё Свабода
09/05/2012 Паўла Севярынца ў камэндатуры папярэдзілі, што ён можа падпасці пад амністыю. «Хіміка» Паўла Севярынца міліцыянты папярэдзілі, што ён можа падпасці пад амністыю да 3 ліпеня, закон аб якой загадаў прыняць Аляксандр Лукашэнка.Пра гэта палітвязень паведаміў карэспандэнту Свабоды.
«Што сказаць, мяне сёння папярэдзілі, што калі мой артыкул не прапішуць асобным радком, то пад амністыю я патрапляю. Хоць мой артыкул і лічыцца цяжкім.»
Таксама Павал Севярынец выказаў свае меркаванні адносна пэрспэктываў вызвалення паводле амністыі іншых палітвязьняў.
Дашкевіч узнагароджаны Прэміяй Свабоды YEPP
Крыніца:mfront.net
08/05/2012Лідэр “Маладога Фронту”, палітвязень Зміцер Дашкевіч стаў першым лаўрэатам Прэміі Свабоды, арганізаванай YEPP* у 2012 годзе.
Сваякі Кавалёва звярнуліся да Лукашэнкі з прапановай змяніць заканадаўства
Крыніца:ПЦ "Вясна"
07/05/2012Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, аднаго з асуджаных і расстраляных за тэракт у мінскім метро, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай выдаць указ, каб целы пакараных смерцю ўсё ж выдаваліся сваякам. А таксама каб ім паведамлялася пра месцы пахавання тых, каго расстралялі паводле смяротных прысудаў.
Марцін Шульц: За свабоду слова трэба змагацца кожны дзень
Крыніца:Хартыя 97'
03/05/2012 Пытанні свабоды СМІ павінныя ўзнімацца ЕЗ ва ўсіх двухбаковых адносінах і пагадненнях з трэцімі краінамі. Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц выступіў з заявай у гонар Сусветнага дня свабоды слова. Прыводзім яе тэкст цалкам (пераклад - charter97.org).«Свабода выказвання меркаванняў і інфармацыі з'яўляецца адным з асноўных правоў Еўрапейскага звяза, замацаваных у артыкуле 11 Хартыі асноўных правоў ЕЗ. Свабода прэсы з'яўляецца неабходнай умовай для захавання ўсіх іншых палітычных свабод.
Грамадскі актывіст абвясціў на Акрэсціна галадоўку
Крыніца:Наша Ніва
30/04/2012 Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў Мінску на Акрэсціна, абвясціў галадоўку.Пра гэта паведаміў адзін з вызваленых сядзельцаў камеры, дзе ўтрымліваюць актывіста. Паводле вызваленага, Сімбіроў думае, што паплечнікі і праваабаронцы не ведаюць пра яго арышт. Таму трымаць галадоўку ён збіраецца да той пары, пакуль не атрымае вестак з волі.
Каваленка пазбаўлены ліставання, бо ў "Навінках" няма цэнзара
Крыніца:Радыё Рацыя
29/04/2012 Палітзняволены Сяргей Каваленка фактычна пазбаўлены магчымасці ліставацца з роднымі. Гэта звязана з тым, што ў лякарні “Навінкі”, у якой Сяргей знаходзіцца на абследаванні, няма цэнзара. Таму жонка вязня Алена Каваленка кажа, што не піша зараз мужу:- Я нават не спрабавала пісаць, бо мне сказалі, што лісты, якія прыходзяць да яго, будуць збірацца, а потым, пасля прагляду, аддадуць. Але які сэнс мне пісаць, каб праз паўтара месяца яму той ліст аддалі. Пакуль ён прыйдзе, пакуль пратрымаюць. І ці дойдуць тыя лісты да яго ўвогуле.
Газета.Ru: На беларускіх грошах з'явіліся заклікі вызваліць Статкевіча
Крыніца:Еўрарадыё
28/04/2012 Расійскае інтэрнэт-выданне сцвярджае, што гэта не адзінкавыя, а масавыя выпадкі. На банкнотах Нацбанка Беларусі невядомыя пішуць заклікі вызваліць палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколу Статкевіча. Пры гэтым гэтыя надпісы не робяць купюры несапраўднымі, і "яны сотні разоў пераходзяць з рук у рукі", адзначае Газета.Ru.Нагадаем, Статкевіч летась быў асуджаны па справе Плошчы на 6 гадоў пазбаўлення волі. У студзені сёлета ўмовы адбыцця пакарання палітыка сталі больш жорсткімі — суд вырашыў перавесці яго з шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму.
Зміцер Бандарэнка таксама на свабодзе
Крыніца:Наша Ніва
15/04/2012 Цяпер ён едзе ў Мінск. Па словах жонкі Змітра Вольгі, мужа выпусцілі з Магілёўскай калоніі сёння дзесьці а 9.15 раніцы. Падрабязнасцяў яна не ведае. Цяпер Бандарэнку вязуць на маршрутцы ў Мінск. Па інфармацыі charter97.org, Зміцер едзе лежачы праз праблемы са спіной.Зміцер Бандарэнка прыбудзе на Усходні аўтавакзал у 13.20-13.30.


.png)

