Мы і правы чалавека - Права на працу
Права на працу, як адно з сацыяльных і эканамічных правоў, гарантуецца у такіх міжнародных дакумэнтах, як Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека (Арт. 23) і Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (Арт.6)Права на працу важнае само па сабе, але яно важнае і як асноўная ўмова забеспячэння гарантый павагі да чалавечай годнасці
Калі перш за ўсё не гарантавана права на працу,якое забяспечвае задавальненне асноўных патрэб чалавека, такіх як харчаванне, жыллё, адзеньне, адукацыя, — не магчыма казаць, пра рэалізацыю іншых асноўных правоў.
З права на працу выцекае права на справядлівыя ўмовы працы.
Чытаць далейМы і правы чалавека - Экалагічныя правы і Орхуская канвенцыя
Экалагічныя правы чалавека магчыма разглядаць як адказ на стан навакольнага асяроддзя ў глабальных масштабах. Гэтыя правы –прадукт нашага часу,у параўнаньні з палітычнымі і грамадзянскімі правам, якія былі прадуктам гістарычных падзей мінулага. Чарнобыльская катастрофа,знікненне балот, распаўсюд пустынь,высыханне марэй—ўсё гэта прыклады таго,як людзі ў працэсе развіцця падрываюць экалагічную базу ўсёй сваёй эканамічнай дзейнасці і самаго жыцця. У праекце Дэкларацыі прынцыпаў правоў чалавека і навакольнага асяроддзя 1994 года запісана: “Кожны чалавек мае права на бяспечнае,здаровае і экалагічна спрыяльнае асяроддзе.Гэта права, побач з іншымі правамі чалавека, уключаючы грамадзянскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя правы, з’яўляецца ўсеагульным, узаемазалежным і непадзельным”.
Чытаць далей

.png)

