рассылка salidarnasc.org
Працягваецца трэці набор на праграму К.Каліноўскага
Мэта праграмы стварыць адукацыйныя шанцы тым студэнтам зь Беларусі, якія страцілі магчымасьць вучыцца ў беларускіх вышэйшых навучальных установах па палітычных прычынах. Яны маюць магчымасьць закончыць вучобу ў Польшчы, альбо працягваць вучыцца тут да часу, калі змогуць вярнуцца ў свае ВНУ на Бацькаўшчыне.
Перадачу для Аляксандра Атрошчанкава прынялі толькі часткова
Сёньня Дар'я Корсак, жонка арыштаванага ўчора Аляксадра Атрошчанкава спрабавала перадаць свайму мужу перадачу. Але больш паловы таго, што янаспрабавала перадаць не было прынята. Акрэсьцінскі дзяжурны Аляксандар Дулуб , які прымаў перадачу адказаў жонкі Атрошчанкава, што ён ідзе ёй насустрач, прымаючы хоць штосьці.
Аляксандар Атрошчанкаў арыштаваны на 15 сутак за "абразу" судзьдзі
З даставерных крыніцаў Камітэту “Салідарнасьць” стала вядома, што затрымлены сёньня Аляксандар Атрошчанкаў , месцазнаходжаньне каторага дасюль было невядомае, знаходзіўся ў судзе Цэнтральнага РУУС. Судзьдзя Тацяна Паўлючук арыштавала яго на 15 сутак за нібыта ‘’абраза судзьдзі’’ падчас аднаго з судовых паседжаньняў працэсу ’’справы 14-ці’’.
14 сутак за налепкі
Затрыманага ўчора з налепкамі Анатоля Ўдавічэнка судзьдзя Першамайскага суду Яшчанка арыштавала на 14 сутак.
З 90-годзьдзем заснаваньня БНР
Рух “За Свабоду” і Камітэт абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасьць” 25 сакавіка распачаў віншаваньні з 90-годзьдзем заснаваньня БНР знакавых асобаў краіны. Сярод іх тыя, хто прадстаўляюць гонар і сумленьне нацыі, вядомыя пісьменнікі, навукоўцы, мастакі і актывісты руху, хто доўгія гады шчыраваў на ніве беларускай культуры і навукі, захоўваў і папулярызаваў гістарычную спадчыну, паўсядзённа змагаўся за дэмакратычныя ідэалы.
Заява міжнароднага задзіночаньня Грамадзянская Беларусь
Два гады знаходзіцца ў вязьніцы Аляксандар Казулін, кандыдат на прэзыдэнта Беларусі ў выбарах 2006, асуджаны за сваю палітычную дзейнасьць. Паважаем гэтую асобу за вязьня сумленьня й ахвяру недэмакратычнага рэжыму ў Беларусі, рэжыму, які бязьлітасна перасьледуе тых сваіх грамадзянаў, якія не пагаджаюцца з сучаснымі стасункамі ў краіне.
Другі раз за сёньняшні дзень затрымана машына А.Мілінкевіча
Затрыманьне адбылося пад Кобрынам. На гэты раз падствай стала тое, што ў машыне, ў якой А.Мілінкевіч накіроўваўся на сустрэчу са сваімі паплечнікамі, "перабітыя нумары".
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
