Трэба ведаць

Важна памятаць, што супрацоўнікі міліцыі надзелены правам затрымаць і даставіць у аддзяленне міліцыі на тэрмін да 3-х гадзін практычна любога ня ўпадабанага ім грамадзяніна. На тэрмін звыш 3-х гадзін, але не больш чым на 72 гадзіны (трое сутак) могуць быць затрыманыя грамадзяне, падазраваныя ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, за якое ў якасці спагнання прадугледжаны адміністрацыйны арышт (напрыклад, артыкул за «хуліганку»).

Большасьць актывістаў, якія трапляюць «на суткі», не задумляюцца аб тым, што працягваць барацьбу з парушэньнем правоў чалавека і невыкананьнем закона можна, знаходзячыся ў Цэнтрах ізаляцыі правапарушальнікаў. Галоўнае - выразна ведаць свае правы і спосабы іх адстойваньня і абароны.

Мабыць вы ўжо заўважылі, што наступствы фінансавага крызісу - ў выглядзе абмяжаваньня выплаты крэдытаў, скарачэньня штатаў, павелічэньня звальненьняў, паніжэньня пакупальніцкай здольнасьці і г.д. — пачалі адчувацца ў Беларусі ? Як адзначаюць сацыёлагі, ва ўмовах крызісу запатрабаваньне насельніцтва ў юрыдычных паслугах павялічваецца гэтак жа, як і разрыў паміж магчымасьцямі розных катэгорый грамадзянаў аплаціць іх.

Cьледчы прызначыў экспэртызу - бяруць адбіткі пальцаў, узоры сьліны…Што рабіць? Будзьце спакойныя і ўпэўненыя ў сваіх правах.

Незаконныя адвольныя затрыманьні, хлусьлівыя сведчаньні міліцыянтаў і, як вынік, адміністратыўныя штрафы й арышты на жаль становяцца звыклай зьявай у нашай барацьбе. Але, нават у такой няпростай сытуацыі, менавіта ад Вас саміх залежыць - патрапіце Вы на суткі альбо прымусіце міліцыянта ці амапаўца захацець самому адчапіцца ад Вас.

Далей мы прапануем Вам некалькі парадаў, якія істотна дапамогуць падчас непажаданых сустрэчаў зь міліцыяй.

Пачнем з таго, што выклік на так званую “размову” у сьледчыя ворганы не прадугледжаны дзеючым Крымінальна-працэсуальным кодэксам,таму,калі супрацоўнік «органаў» у вуснай размове ці па тэлефоне запрашае Вас прыйсьці да яго «паразмаўляць», тактычна адмоўце яму: можаце спаслацца, напрыклад, на занятасьць. Можаце запытаць ці ўзбуджаная крымінальная справа па пытаньні, па-якому Вас жадаюць выклікаць. Калі крымінальная справа не ўзбуджаная, адмаўляйцеся ад усялякіх тлумачэньняў. Таму што інфармацыя, якую Вы можаце даць, тэарытычна можа быць падставай для пастановы аб узбуджэньні крымінальнае справы, а хутчэй за ўсё, будзе выкарыстаная для чарговага «выкрывальнага сюжэту» на дзяржтэлебачаньні ці спробы ціску ў будучым на Вас і Вашых сяброў.