Студэнты

Падзеі апошніх месяцаў яшчэ раз нагадалі, якія метады выкарыстоўваюць улады ў змаганні з іншадумцамі. Сёлета ўвесну з беларускіх ВНУ за грамадскую актыўнасць адлічылі 6 студэнтаў.Чытаць далей

Старшыня Камітэта дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей, распавяла пра далейшы лёс праграмы Каліноўскага па дапамозе рэпрасаваным у Беларусі студэнтам.Чытаць далей

Алеся Карцеля, які навучаўся па праграме Кастуся Каліноускага, абралі прэзідэнтам Rotary Club Warszawa City.Чытаць далей

Бацькі Антона Касцова, які атрымлівае адукацыю ў польскай ВНУ, атрымалі з падатковай інспекцыі паперу, у якой паведамлялася пра неабходнасць заплаціць грошы на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Маладзён давёў чыноўнікам, што не абавязаны гэта рабіць, але што яму гэта каштавала, чытайце ў матэрыяле нашага магілёўскага карэспандэнта.Чытаць далей

На імпрэзе прысутнічалі маладыя спецыялісты пераважна з еўрапейскай вышэйшай адукацыяй, якія былі запрошаныя арганізатарам мерапрыемства агенцтвам “Тваё заўтра” пасля конкурснага адбору. Яны мелі магчымасць ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляць з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, журналістамі і рэдактарамі СМІ, дыпламатамі, абзавесціся карыснымі кантактамі.Чытаць далей

Наша Ніва прэзентуе гісторыі людзей людзей, якія з’ехалі вучыцца за мяжу і вярнуліся. Прапануем гутарку з некалі студэнтам-каліноўцам Яўгенам Гладкім.Чытаць далей

Дырэктар стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага пры Інстытуце Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі распавёў у інтэрв’ю сайту charter97.org пра тое, што ў Польшчы намераны рыхтаваць спецыялістаў, якія маглі б узначаліць новы ўрад Беларусі пасля змены ўлады.Чытаць далей

У Мінску адбыўся круглы стол з удзелам супрацоўнікаў Камітэта “Салідарнасць” і некаторымі выпускнікамі праграмы Каліноўскага.Чытаць далей

Камітэт “Салідарнасць” працягвае серыю відэакансультацый ў дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі Вашай увазе прапануецца відэакансультацыя “У варунках акадэмічнай несвабоды”.Чытаць далей

Паводле распрацоўшчыкаў, Сайт “Тваё заўтра” yourtomorrow.by закліканы стаць дапаможнікам для выпускнікоў ВНУ ў пошуках працы, а інтэрнэт-відэакансультацыі дапамогуць рэпрэсаваным адстойваць свае правы.Чытаць далей

  • Былы каліновец звярнуўся да міністра адукацыі

    Свой зварот да міністара Яўген  Скрабутан , удзельнік праграмы Каліноўскага, падмацоўвае неаднаразовымі выказваннямі  Маскевіча С.А.  ў СМІ аб тым, што ў Беларусі студэнтаў не адлічаюць па палітычных матывах. У гэтай сувязі Яўген Скрабутан напомніў службоўцу пра гісторыю свайго адлічэння.
    Падчас навучання  Яўгена ў Гродна сённяшні  міністр адукацыі Маскевіч  кіраваў Гродзенскім дзяржаўным унівэрсітэтам імя Янкі Купалы. Як раз у той час, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 году Яўген актыўна ўдзельнічаў у агітацыйнай кампаніі адддзінага кандыдата – Мілінкевіча. У студзені таго ж году адсядзеў адміністратыўны арышт у ЦІП на завулку Акрэсціна і, як следства, быў выгнаны з навучання, нягледзячы на акадэмічную паспяховасць і здачу сэсіі:

    Чытаць далей
  • Адлічаных па палітычных матывах студэнтаў запрашаюць працягнуць адукацыю ў Эстоніі

    Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе студэнтам з Беларусі навучанне на 2011/2012 навучальны год у Еўра Коледжы, які дзейнічае пры ўніверсітэце Тарту, старэйшай навучальнай установе рэгіёна, заснаванай у 1632 годзе каралём ШвецыіГуставам Адольфам. Прымаючы бок бярэ на сабе абавязак  аплаты аднаго навучальнага году, дарогі  да і Тарту і абратна, страхоўкі, забеспячэння жытлом і гарантуе візавую падтрымку. Навучальная ўстанова будзе рада прыняць у сабе некалькі дзясяткаў студэнтаў з Беларусі, якія пададуць заяўку і прадаставяць да заканчэння красавіка ўсе неабходныя дакументы:

    Чытаць далей
  • КДБ занепакоена “будучыняй” студэнтаў

    Па параду да “Салідарнасьці” звярнулася Варвара – студэнт філасофскага факультэта БДУ па спецыяльнасці псіхалогія. Нядаўна яна была выклікана ў дэканат навучальнай установы дзеля ўзгаднення “некаторых акадэмічных пытанняў”. У пакоі, як высветлілася, дзяўчыну чакаў малады чалавек, прадставіўшыйся “псіхолагам” Ігарам. Незнаёмец павёў гутарку на прадмет наяўнасці прэтэнзій да ўзроўня адукацыі, пытаўся, ці Варвара мае акадэмічныя запазычанасці альбо праблемы з авалоданнем праграмы, зазначыў, што час ад часу Варвара арганізоўвае для моладзі прагляды сацыяльных фільмаў. Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS