Студэнты
Белдзяржуніверсітэт спаганяе грошы за навучанне з выпускніка, які паступіў у магістратуру ЕГУ.
У 2009 годзе мінчук Алесь Шамякін скончыў гістфак БДУ. Вучыўся ён добра, у яго залікоўцы багата «дзявятак» і «васьмёрак». А дыплом на тэму «Лібералізм у сучаснай Расіі» абараніў на «10».
Чытаць далейУдзельнікі Праграмы Каліноўскага: Ірына Пятрова
2 гады таму Ірына была вымушана з’ехаць з краіны. Дзяўчыну выключылі з Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры з-за актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцці. Пасля чаго яна была вымушана сыйсці і з ўлюбёнай працы на канюшні, дзе ў яе пачаўся шэраг праблемаў на той жа глебе.
Чытаць далейУдзельнікі праграмы К. Каліноўскага: Аляксей Матусевіч
Аляксей Матусевіч паспяхова завяршае вучобу ў дактарантуры на Праграме К.Каліноўскага. На хімічным факультэце Варшаўскай Палітэхнікі ён займаўся экспрэс-аналізам вады. Аляксей вёў распрацоўку высокатэхналагічных прыстасаванняў, якія вызначаюць канцэнтрацыю рэчываў у хімічных пробах.Яго праца пад назвай “Мініацюрызацыя аніон-селектыўных электрахімічных сэнсараў” напісана на англійскай мове. Чытаць далей
Удзельнікі праграмы К. Каліноўскага: Аляксей Коўтун
- Аляксей, ты пачаў вучобу ў Польшчы па праграме імя Кастуся Каліноўскага ў 2006 годзе. У мінулым годзе (2011) ты абараніў магістарскую працу і паступіў у дактарантуру. Раскажы, калі ласка, з якімі думкамі і чаканнямі ты ехаў у Варшаву на пачатку і як ацэньваеш зараз каштоўнасць свайго дыплома? - Добра памятаю, як ехаў у пачатку ліпеня 2006 году на адкрыццё праграмы. Глядзеў у вакно і спрабаваў адзначыць, у чым жа розніца між нашымі краінамі. Да самой Варшавы так і не змог знайсці адрозненняў: тыя ж палі, тыя ж дамы. Але ўжо на вакзале пачалося іншае жыццё. Цяжка сказаць, чаго я чакаў ад вучобы ў Польшчы, або самой краіны – вельмі даўно гэта было. Зараз жа дакладна толькі адно: нават калі і ўяўляў што-небудзь, у рэальнасці ўсё аказалася іншым. Чытаць далейСТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА імя КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА ПАД ПАТРАНАТАМ СТАРШЫНІ РАДЫ МІНІСТРАЎ РП
VII цыкл Праграмы на навучальны год 2012/2013.
Падставай стварэньня Праграмы зьяўляецца “Ліст намераў”, падпісаны 30 сакавіка 2006 году ў Ак-тавай залі імя Адама Міцкевіча ў Варшаўскім унівэрсытэце Старшынём Рады міністраў РП сп. Казімежам Марцінкевічам, сп. Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўніком Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі ды прадстаўнікамі Канфэрэнцыі рэктараў польскіх акадэмічных школаў (KA SP) і Канфэрэнцыі рэктараў польскіх унівэрсытэтаў (KRUP), у прысутнасьці некалькіх соцень студэнтаў, навуковых супрацоўнікаў ды гасцей урачыстасьці. Чытаць далей