Адказаць на каментар

На вайсковых могілках Мінску прайшла акцыя, прысвечаная памяці Акрэсціна Барыса Сямёнавіча. У ёй прынялі ўдзел людзі, якія адсядзелі  10-15 сутак  за “маўклівыя акцыі” ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна.
 
Гэты цэнтр стаў сумнавядомым за апошнія некалькі гадоў, а назва Акрэсціна стала наракальнай для вызначэння турмы, у якой адбываюць арышт людзі, прыймаючыя ўдзел у акцыіях пратэсту.
Між іншым,  старэйшы лейтынант,  лётчык штурмавой авіяцыі Барыс Акрэсцінзусім не заслужыў, каб яго імя ўзгадвалася ў сувязі з гвалтам і сваволлем, якія сёння беларускія ўлады ажыццяюць у дачыненні да сваіх грамадзян.

Удзельнікі акцыі, папярэдне сабралі інфармацыю пра лёс лётчка, гвардзейскі поўк, у якім ён служыў, прыгадвалі, як Акрэсцін бяз страху атакаваў варожыя эшалоны, каб спыніць іх прасоўванне на Захад.
 
Ён памёр 6 ліпеня 1944 года ў 20 кіламетрах паўднёвее Мінску, скіраваўшы свой палаючы самалёт на адзін з нямецкіх эшалонаў.

Людзі, якія не баяцца дзейнічаць, у Беларусі былі, ёсць і будут. Не трэба баяцца выходзіць на плошчы, каб выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, не трэба баяцца “страхоццяў з дубінкамі”, арыштаў, - звярнуліся арганізатары акцыі да сабраўшыхся.

Падобныя акцыі плануецца праводзіць  штосуботу аб 11:00. Атрымаць даведку можна па тэлефоне: (8-029) 743 36 61


 
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку