Адказаць на каментар

25 сакавіка Ян Мельнікаў выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам на плошчу Якуба Коласа, каб павіншаваць мінчукоў з нацыянальным святам, Днём Волі. Юнак трымаючы ў рукох тронку раздаваў усім ахвотным святочныя паштоўкі. Праз колькі хвілін спадар Мельнікаў раздаў усе віншаванні і без нараканняў і заўваг з боку “праваахоўных ворганаў” спакойна сыйшоў да дому. Пасля з’яўлення інфармацыі пра акцыю ў СМІ, хлапца актыўна пачала шукаць міліцыя.

Пенсіянерка Ніна Багінская пастаянна наведвае малітоўныя сустрэчы за палітзняволеных, якія адбываюцца каля Чырвонага Касцёлу. Адзначыць гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі жанчына вырашыла ўзняццём нацыянальнага сцягу на цэнтральнай плошчы пад час малітвы. Рэакцыя “супрацоўнікаў міліцыі” была імгненнай. Жанчыну гэтак моцна адштурхнулі, адбіраючы сцяг, ажно яна павалілася на выкладзеную на плошчы Незалежнасці плітку. Пратрымаўшы спадарыню Багінскую ў пастарунку, нарэшце вызвалілі “да далейшага разгляду справы”.

Чым адметна ўся гэта гісторыя? Як пенсіянерку, так і маладзёна вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага пікету і выклікаюць у суд у адзін і той самы дзень – 10 красавіка. Калі разгляд справы Мельнікава адбудзецца ў будынку раённага суду Савецкага раёну (Лагойскі тракт 3) аб 11й гадзіне, то спадарыню Багінскую выклікаюць гадзінай ранней, а 10й у судзе Маскоўскага раёна (пр. Газеты Праўда, 27).

Абодзьва абвінавачаных заклікаюць неабыякавых людзей прыйсці і падтрымаць іх у будынках раённых судоў.

 

 

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку