Адказаць на каментар

Жонкі беларускіх палітзняволеных Наталля Пінчук, Марына Адамовіч і Наста Дашкевіч днямі сустрэліся з Ганнай Камароўскай, жонкай прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Пад час сустрэчы пані Камароўская запэўніла, што польскі ўрад не застаецца абыякавым да лёсаў палітзняволеных і прыкладае намаганні для іх вызвалення. Гэтаксама як і жонкі Алеся Бяляцкага, Міколы Статкевіча і Змітра Дашкевіча, пані Камароўская чакала з турмы мужа, арыштаванага камуністычнымі ўладамі ў 1980 годзе за падрыхтоўку маніфестацый, таму добра разумее ўсю складанасць становішча.

«Вельмі важная сустрэча на такім высокім узроўні. Ганна Камароўская добра памятае тыя часы, калі Польшча сама змагалася з дыктатурай. Гэта тая жанчына, якая разумее нас як палітычна, так і па-жаночаму. Мудрая, узважлівая, прыгожая, чуллівая. Першая лэдзі і маці 5 дзетак. Тая, хто таксама ў свой час чакала мужа з турмы. Адным словам Жанчына з вялікая літары», — падзялілася ўражаннем ад сустрэчы Наста Дашкевіч.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку