Адказаць на каментар

Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі арганізацыі, якая адбылася ў офісе Руху "За Свабоду".

На працягу тыдня на сайце salidarnasc.org у рубрыцы "Пяць нагодаў, каб больш даведацца пра палітвязня" можна будзе атрымаць інфармацыю, што тычыцца канкрэтнага палітычнага зняволенага: важныя моманты з жыцця, біяграфію, сведчанні паплечнікаў, словы падтрымкі ад беларускіх і замежных грамадскіх дзеячоў, і галоўнае, напамін пра патрэбу ў ліставанні са зняволенымі – галоўны сродак, якім мы можам выказаць сваю салідарнасць з імі.

У офісах незалежных СМІ і НДА, партый і рухаў будуць распаўсюджвацца адмыслова падрыхтаваныя на замову камітэта "Салідарнасць" паштоўкі, якія не нясуць прамых заклікаў і лозунгаў, але маюць глыбокі сэнс.

Мяркуецца, што кампанія будзе доўжыцца да жніўня.

Ва ўступным слове старшыня камітэта "Салідарнасць" Іна Кулей адзначыла, што кампанія "Тыдзень палітвязня" – гэта своеасаблівы інфармацыйны марафон, каб падрабязна пазнаёміць шырокае кола грамадзян Беларусі з асобай чалавека, які зараз пакараны зняволеннем за свае перакананні.

"Беларусь – ня ёсць свабодная дзяржава. У нас людзі сядзяць за кратамі за свае перакананні. Наша задача – данесці гэтую інфармацыю да як мага большага кола людзей і ініцыяваць хвалю салідарнасці са зняволенымі", – адзначыла Іна Кулей.

Першы тыдзень адкрываецца публікацыяй пра Міколу Статкевіча, дзе распавядаецца пра цікавыя старонкі біяграфіі палітыка якія могуць падштурхнуць звычайнага, неангажаванага ў палітыку чалавека напісаць ліст падтрымкі палітыку.

Жонка Міколы Марына Адамовіч, якая прысутнічала на прэс-канферэнцыі, пазнаёміла прысутных з апошнім лістом ад Міколы, што прыйшоў у суботу. З яе слоў з ліста зразумела, што Мікола па ранейшаму моцны духам, ён змагаецца, нічога не памянялася. "Гэтыя людзі дэманструюць большую сілу і самаадданасць чымсьці ўсе мы на волі". Мікола Статкевіч перадаў персанальнае прывітанне "Салідарнасці" падзякаваў усім, хто дасылае лісты, за падтрымку.

Зараз у Беларусі налічваецца 9 палітычных вязняў, прызнаных міжнароднай праваабарончай супольнасцю. Ад падзей 19 снежня 2010 года апынуліся ў няволі былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, лідар "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч, актывіст "Маладога фронту" Эдуард Лобаў. За барацьбу з карупцыяй асуджаны прадпрымальнік, ветэран вайны ў Афганістане Мікалай Аўтуховіч. За праваабарончую дзейнасць пазбаўлены волі старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Асуджаныя па так званай "справе анархістаў" Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Мікалай Дзядок. Камітэт "Салідарнасць" таксама лічыць, што не варта забывацца на Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенку, якія атрымалі палітычна матываваны прысуды, якія вымагаюць як мінімум перагляду.

паводле pyx.by

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку