Адказаць на каментар

Павал Севярынец, які адбывае«хімію» ў Пружанскім раёне, працягвае ліставацца шмат з кім з дзейных палітыкаў, актывістаў БХД і палітвязьняў. Паводле Паўла Севярынца, ён трывала атрымлівае лісты ад Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Аўтуховіча і Алеся Бяляцкага. Вось што Павал распавёў пра гэтае ліставаньне.


«Самы гумарны і бадзёры — гэта Дашкевіч. Хлопец проста сьвеціцца. У Лобава такі засяроджаны, ваярскі дух. Аўтуховіч хутчэй робіць ўражаньне сталага дасьведчанага чалавека, які ніводнага слова не скажа на вецер. А Алесь Бяляцкі вельмі цікава і рамантычна піша нават пра простыя, бытавыя рэчы: пра тую ж сталоўку, ці працу. Ці пра надвор’е.»

Паводле Паўла Севярынца, з лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам яны часта дзеляцца ацэнкамі становішча ў краіне, пры гэтым карыстаюцца пэўнымі моўнымі прыёмамі. Эдуард Лобаў раіцца з Севярынцам адносна кніг, якія можа прачытаць ў турэмнай бібліятэцы. Цікавыя жыцьцёвыя разважаньні атрымлівае Павал Севярынец ад вязьня гарадзенскай турмы, прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. З Алесем Бяляцкім яны абменьваюцца ўражаньнямі ад прачытаных кніг ды артыкулаў.

За час адбывання пакарання ў Купліне  Павал Севярынец  атрымаў больш за 2 тысячы лістоў.


Таксама Павел падсумаваў вынікі прыезду да яго ў Куплін сяброў, паплечнікаў і вернікаў. Спіс аказаўся ўнушальным: звычайна да Паўла прыязджаюць некалькі гасцей на тыдзень: як з Пружан ці з яго наваколля, так і з Мінску, Баранавічаў, Бярозы, Гомеля, Кобрына, нават жыхары Польшчы, Украіны ды Злучаных Штатаў. Кожную нядзелю, калі Павел Севярынец атрымлівае больш 4 гадзінаў, каб паспець у царкву, лазню і на пошту, за ім прыязджаюць з Пружан на машыне. Людзі мяняюцца, і за 2 гады ў Купліне толькі ў гэтых нядзельных паездках палітвязень пазнаёміўся з 20 пружанцамі. Сталыя наведвальнікі-краязнаўцы Іван Здановіч, Леанід Патапчук, Юрась Зялевіч з Пружанаў, Аляксандр Кенда з Малеча і Раман Патапчук з Мінску дапамагаюць Севярынцу, калі ідзе гаворка пра артыкулы ў “Нашай Ніве”. Пастаянна апекуе Паўла Анатоль Сахаруша з Малеча. Прыязджаюць хрысціяне розных канфесій: з Брэста, Баранавічаў, Мінску, Івацэвічаў, Магілёва, Воршы, Бабруйску. Частыя госці маладафронтаўцы: Наста Дашкевіч, Мікалай Дземідзенка, Раман Васільеў, Валер Мацкевіч, Артур Фінькевіч. І, канешне, не абмінаюць Куплін журналісты: Жана Літвіна, Таццяна Мельнічук, Аліна Суравец, Генадзь Барбарыч і іншыя. Таксама часта бываюць кіраўнікі партый і арганізацый: Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей янукевіч, Лявон Баршчэўскі, Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька.

 

Для камендатуры і “хімікаў”  плынь гасцей - відавочнае сведчанне моцнага руху салідарнасці.// Па старонках інтэрнету

 

Напісаць Паўлу Севярынцу магчыма па адрэсе: 225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Куплін, ПУАТ-7

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку