Адказаць на каментар

У Гомелі любы жадаючы можа далучыцца да агульнабеларускай грамадзянскай акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”. Дзеля падтрымання палітычных зняволеных дастаткова наведаць грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палескай, 52 абласнога цэнтра, дзе кожны будзе мець магчымасць напісаць паштоўкі тым, хто паводле палітычна матываваных прысудаў зараз  знаходзіцца ў Беларусі за кратамі.

Арганізатары мерапрыемства гомельскія праваабаронцы з  Камітэта “Салідарнасьць” і праваабарончага цэнтру “Вясна” паведамілі, што  па розных раёнах вобласці было падпісана і раздадзена для падпісання некалькі  сотняў  паштовак у падтрымку палітычных зняволеных.

Напісаць словы падтрымкі палітычным вязням  змог  і  кожны жадаючы гарадзенец.

На працягу першай гадзіны акцыі падтрымаць палітвязняў прыйшлі ўсяго некалькі чалавек. Першапачаткова журналістаў было нават больш, чым простых гарадзенцаў.

Аднак паціху людзі падцягваліся. Сямейная пара, Аксана і Дзмітрый Міхайлюк (на здымку), адзначыла, што самае важнае ў падобных акцыях – тое, што палітвязні будуць ведаць, што іх памятаюць і падтрымліваюць.

Арганізатары акцыі – Камітэт "Салідарнасьць" і праваабарончы цэнтр “Вясна” – забяспечылі ўсіх жадаючых паштоўкамі і асадкамі. На сценах і сталах можна было знайсці партрэты палітвязняў і адрасы месцаў адбывання іх тэрмінаў зняволення.

 

Віктар Сазонаў, кіраўнік Гродзенскага аддзялення праваабарончага цэнтра “Вясна”:

“Праваабаронцы павінны падтрымліваць людзей і абараняць іх правы. У нашай арганізацыі прыярытэтным напрамкам дзейнасці з’яўляецца абарона людзей, якія пацярпелі па сваіх палітычных перакананнях. Гэта не толькі наша прафесійны абавязак, але і наказ душы. І гэтая акцыя - адзін са спосабаў прыцягнення грамадскасці да праблемы палітвязняў Беларусі.

Мы шукаем новыя формы, таму што вулічныя акцыі ўжо не маюць належнага эфекту: міліцыя прыязджае хутчэй, чым паспяваюць сабрацца людзі. Нам важна данесці да людзей інфармацыю, каб яны ведалі пра тое, што ў нашай краіне існуюць палітвязні, якія сядзяць у турме па сваіх перакананнях. Паглядзім, як гэтая акцыя пройдзе ў Гродне, і будзем вырашаць, ці пашыраць падобныя мерапрыемствы на іншыя рэгіёны”.

 

Эдвард Дмухоўскі, каардынатар Камітэта  «Салідарнасьць» па Гродзенскай вобласці:

“Я рэаліст і не чакаю, што на акцыю прыйдзе натоўп людзей. Але такія мерапрыемствы трэба праводзіць і нагадваць людзям пра тое, што ў нас у краіне існуе праблема абароны правоў чалавека, у прыватнасьці – права на свабоду слова і свабоду перакананняў. Як вынік – наяўнасць у самым цэнтры Еўропы ў ХХІ стагоддзі палітычных зняволеных.

Гэта гістарычны факт, праблема ў Беларусі існуе даволі даўно, больш за 10 гадоў. Апаненты існуючага рэжыму аказваюцца ў турме і прызнаюцца палітычнымі вязнямі аўтарытэтнымі міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі. Людзям пастаянна трэба пра гэта нагадваць, як гаварыцца – вада камень точыць. У нашай краіне мы павінны дамагацца таго, каб людзі маглі выказвацца свабодна, адкрыта і нічога не баяцца”.

 

паводле: http://www.t-styl.info/by/

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку