Адказаць на каментар

Паглядзі фільм "Па мянушцы Цвік" і даведайся больш пра Аляксандра Францкевіча...

 

 

Аляксандр Францкевіч нарадзіўся 6 траўня 1990 года на Віцебшчыне, у г. Наваполацку. Пасьля сканчэньня ліцэю працаваў праграмістам. Пазьней пераехаў жыць і працаваць у Менск. Цікавіўся гісторыяй палітычных партыяў. Уродным горадзе далучыўся да антыфашыстоўскага руху, у сталіцы пасябраваў з анархістамі, погляды якіх былі яму блізкія, і стаў дапамагаць ім. Знаходзіцца пад вартай з 3-га верасьня 2010 году.

Храналогія пераследу

20 верасьня Аляксандру Францкевічу прад’явілі абвінавачаньне па ч.2 арт.339 КК РБ. Непасрэдна ён абвінавачваўся ў тым, што здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску (будынак належыць ДУПП «ЖКГ «Комплекс»). 14 лютага яму прад’явілі новае абвінавачаньне, згодна з якім яго вінавацяць у салігорскім нападзе і нападзе на прафсаюзы па ч.3 арт.218 і па ч.2 арт.339 КК РБ, а таксама ў акцыі пад Генштабам па ч.2 арт.339 КК РБ. Матэрыяльная шкода гэтых дзеяньняў была ацэненая ў 1 мільён 900 тысячаў бел.рублёў.

У чаканьні суда ўтрымліваўся ў менскім СІЗА на вул. Валадарскага. Нягледзячы на праблемы са здароўем — мае адну нырку, — не быў вызвалены да суда. Варта адзначыць, што падчас сьледства яго адвакат Павал Сапелка быў пазбаўлены ліцэнзіі за актыўную абарону палітычных вязьняў пасля падзеяў 19 снежня 2010году.

24 траўня 2011 года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны Заводзскім судом Менска на 3 гады пазбаўленьня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адбывае прысуд у калоніі №22 каля г. Івацэвічы (Берасьцейская вобласьць) “Ваўчыныя норы”.// http://padtrymka.16mb.com

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку