Адказаць на каментар

У Баранавічах і Бярозе мясцовыя актывісты дамагліся выканання мясцовымі ўладамі Пастановы Савета Міністраў № 207 ад 05.03.2012 года, дзе ясна сказана, што меры па забеспячэнні грамадскага парадку на масавых акцыях прымаюць выканкамы разам з міліцыяй.

Як вядома, раней чыноўнікі патрабавалі ад заяўнікаў масавых акцый, мітынгаў альбо нават адзіночных пікетаў пазначаць у заяўцы меры па ахове грамадскага парадку і нават складаць дамовы з мясцовымі РАУС. Як выявілася, гарадскія ўлады ігнаравалі Пастанову Савета Міністраў ад 05.03.2012 г. № 207, якая не патрабуе заключэння дамовы з ГАУС пры арганізацыі масавага мерапрыемства. Звычайна міліцыянты складаць дамовы з заяўнікамі адмаўляліся, бо не мелася дазволу гарвыканкама. Атрымлівалася замкнёнае кола, і правесці апазіцыйную масавую акцыю было практычна немагчыма.

Сябра Рады Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца паведаміў у фэйсбуку, што заганную сітуацыю нарэшце ўдалося змяніць. З Брэсцкага аблвыканкама паступіла распараджэнне баранавіцкім чыноўнікам прывесці сваё рашэнне № 1497 ад 16.06.2009 года, якое рэгламентуе арганізацыю масавых акцый у горадзе, прывесці ў адпаведнасць з пастановай Савета Міністраў № 207. Згодна гэтай пастановы выканаўчы камітэт на другі дзень пасля рэгістрацыі заявы на правядзенне масавага мерапрыемства павінен сам давесці копію заявы ў праваахоўныя органы.

Такой жа грамадзянскай перамогі дасягнулі жыхары Бярозы.

Цікава, што нягледзячы на тое, што пастанова Саўміна № 207 прынятая больш чым два гады таму, прымушаць мясцовых чыноўнікаў яе выконваць пачынаюць толькі зараз і тое з падачы грамадскіх актывсітаў.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку