Адказаць на каментар

Ёсць верагоднасць, што «карусель пікетаў» салідарнасці з Украінай працягнецца ў судах.

Ніводны з 20 жадаючых правесці пікет у падтрымку Украіны, у тым ліку і намеснікі старшыні Руху «За Свабоду», так і не атрымалі дазволу ад Мінгарвыканкаму. Але «Карусель пікетаў» можа працягнуцца ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы, калі актывісты пададуць заявы, узоры якіх, дарэчы, ужо падрыхтаваныя юрыдычнай службай Камітэта “Салідарнасць”.

Як паведамляе сайт Руху “За Свабоду”, у «каруселі пікетаў» паўдзельнічалі каля 20 чалавек, сярод якіх паэт Славамір Адамовіч, актывіст Яўген Батура, сябры Руху «За Свабоду», у тым ліку намеснікі старшыні Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец. Ніводны з іх не атрымаў ад Мінгарвыканкаму згоду на правядзенне пікету каля расійскай амбасады.

Адметна, што ўсе ўдзельнікі кампаніі атрымалі фактычна аднолькавыя, быццам бы пад капірку напісаныя адмовы.

Кампанію «Карусель пікетаў» актывісты Руху «За Свабоду» Алесь Марчанка і Арцём Лява распачалі ў пачатку верасня. Яны прапанавалі кожны дзень падаваць заяўкі на пікеты каля амбасады Расіі з патрабаваннем спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне. Да кампаніі далучыліся таксама іншыя актывісты, але ініцыятары прапануюць далучацца ўсіх ахвотных.

Намеснікі старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец атрымалі адмовы ў правядзенні адзіночных пікетаў з тым жа тлумачэннем, што і большасць іншых удзельнікаў: замінанне кіроўцам і шкода для зялёных насаджэнняў. 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку